Рэмбакаўшчына
Рэмбакаўшчына | |
трансьліт. Rembakaŭščyna | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Іўеўскі |
Сельсавет: | Іўеўскі |
Насельніцтва: | 43 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1595 |
Паштовы індэкс: | 231336 |
СААТА: | 4229813101 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°56′20″ пн. ш. 25°50′02″ у. д. / 53.93889° пн. ш. 25.83389° у. д.Каардынаты: 53°56′20″ пн. ш. 25°50′02″ у. д. / 53.93889° пн. ш. 25.83389° у. д. |
Рэмбакаўшчына на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Рэмбакаўшчына |
Рэ́мбакаўшчына[1] — вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Іўеўскага сельсавету.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. фальварак у Іўеўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1905 г. 56 жыхароў, 283 дзесяціны зямлі, уласнасьць Замойскіх.
У 1921 — 1939 гг. у Іўеўскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. Навакольныя землі належалі памешчыку Брухацкаму. У 1921 г. 4 двары, 57 жыхароў.
У 1939 г. у вёсцы адкрыта хата-чытальня, дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасьці. 3 12.10.1940 г. вёска (19 двароў, 96 жыхароў) у Дайлідзкім, з 3.5.1962 г. у Іўеўскім сельсаветах Іўеўскага раёну. У кастрычніку 1950 г. арганізаваны калгас «Чырвоны Кастрычнік», з 1954 г. у калгасе «Новае жыцьце». У 1970 г. 87 жыхароў. Працавала крама. Потым у складзе калгасу «Дайліды».
Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 2009 год — 43 чалавек[2]
- 1999 год — 70 чалавек, 23 двары
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Менск: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.