Галенава
Галенава | |
трансьліт. Halienava | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Іўеўскі |
Сельсавет: | Іўеўскі |
Насельніцтва: | 26 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1595 |
Паштовы індэкс: | 231339 |
СААТА: | 4229813010 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°52′42″ пн. ш. 25°50′30″ у. д. / 53.87833° пн. ш. 25.84167° у. д.Каардынаты: 53°52′42″ пн. ш. 25°50′30″ у. д. / 53.87833° пн. ш. 25.84167° у. д. |
Галенава на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Галенава |
Гале́нава[1] — вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Іўеўскага сельсавету.
Да 18 красавіка 2017 году вёска ўваходзіла ў Морынскі сельсавет[2].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У XVII ст. маёнтак у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1690 г. 17 дымоў, уласнасьць С. Дакоўскага. Аднайменная вёска ўваходзіла ў склад маёнтку Іўе С. Тызенгаўза. У 1739 г. маёнтак належаў ашмянскаму каморніку Я. Рыдзеўскаму, 10 дымоў.
У XIX — пачатку XX ст. у Іўеўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 67 рэвіскіх душ, у складзе маёнтку Іўе графіні Замойскай. У 1897 г. 35 двароў, 243 жыхары, у 1909 г. 42 двары, 308 жыхароў.
У 1921-1939 гг. у Іўеўскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.
3 12.10.1940 г. у Старчаняцкім, з 1961 г. у Іўеўскім, затым у Морынскім сельсаветах Іўеўскага раёну. У 1952 г. арганізаваны калгас «Нёман». 3 1975 г. у складзе калгасу «Прынёманскі». З 2017 году ў складзе Іўеўскага сельсавету.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 2009 год — 26 чалавек[3]
- 1999 год — 49 чалавек, 24 двары
- 1970 год — 157 чалавекі
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. №245
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.