Іўе (хутар)
| Іўе лац. Iŭje | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Івейскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°54′46″ пн. ш. 25°44′55″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 14 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231337 |
| СААТА | 4229813061 |
| Нумарны знак | 4 |
| Іўе на мапе Беларусі ± Іўе | |
Іўе[1] — хутар ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Івейскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле пісьмовых крыніц маёнтак Іўе вядомы з XVI ст. У 1690 г. належаў Стэфану Тызэнгаўзу, ваяводу Наваградзкаму. Ён трымаў Іўе ў закладзе ад Казімера Яна Сапегі, ваяводы віленскага. Набыў яго за 15 тыс. талераў у 1686 г.
У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. у Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, уласнасьць Замойскіх. У 1905 г. 124 жыхары, 8720 дзесяцін зямлі, побач млын, 5 жыхароў, 0,5 дзесяціны зямлі.
У 1921 — 1939 гг. фальварак у Івейскай гміне Валожынскага, затым Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 13 двароў, 190 жыхароў.
3 1940 г. (18 двароў, 203 жыхары) у Івейскім сельсавеце Івейскага раёну. Потым у складзе калгаса «Іўе». У 1999 г. 12 двароў, 21 жыхар.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2009 год — 14 чалавек[2]
- 1999 год — 21 чалавек, 12 двароў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ↑ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.