Дзяманты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзяманты
лац. Dziamanty
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Іўеўскі
Насельніцтва: 11 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231342
СААТА: 4229813046
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°54′51″ пн. ш. 25°38′59″ у. д. / 53.91417° пн. ш. 25.64972° у. д. / 53.91417; 25.64972Каардынаты: 53°54′51″ пн. ш. 25°38′59″ у. д. / 53.91417° пн. ш. 25.64972° у. д. / 53.91417; 25.64972
Дзяманты на мапе Беларусі ±
Дзяманты
Дзяманты
Дзяманты
Дзяманты
Дзяманты
Дзяманты

Дзя́манты[1]вёска ў Беларусі, каля ракі Гаўі. Уваходзяць у склад Іўеўскага сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Даўмонт (імя)

Дамунд або Дамонд (Damundus, Damondus) — імя германскага паходжаньня[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На пачатку XVII ст. вёска маёнтку Іўе ў Іўеўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1634 г. 20 аселых гаспадарак, больш за 8 валок зямлі. Уласнасьць Кішкаў. У 2-й палове XVIII ст. вёска маёнтка Гаўя.

У XIX — пачатку XX ст. у Іўеўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 91 рэвіская душа, вёска адносілася да маёнтка Багмаполь памешчыка А.Брахоцкага. У 1897 г. 55 двароў, 376 жыхароў. У 1909 г. 66 двароў, 298 жыхароў, 346 дзесяцін зямлі.

У 1921-1939 гг. у Іўеўскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 54 двары, 261 жыхар.

3 12.10.1940 г. вёска (76 двароў, 301 жыхар) у Іўеўскім сельсавеце Іўеўскага раёну. У лютым 1952 г. арганізаваны калгас «Герой працы», з сакавіка 1953 г. у калгасе «Шлях Леніна». 3 1954 г. у Лукашынскім, з 1959 г. у Іўеўскім сельсаветах. Пасьля ў складзе калгасу «Іўе».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1970 год — 143 чалавекі
  • 1999 год — 24 чалавекі, 12 двароў
  • 2009 год — 11 чалавек[3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Piel J. M., Kremer D. Hispano-gotisches Namenbuch. Der Niederschlag des Westgotischen in den alten und heutigen Personen- und Ortsnamen der Iberischen Halbinsel. — Heidelberg, 1976. S. 112.
  3. ^ Вынікі перапісу

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.