Ціўнавічы (Гарадзенская вобласьць)
Ціўнавічы | |
трансьліт. Ciŭnavičy | |
Першыя згадкі: | 1634 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Іўеўскі |
Сельсавет: | Іўеўскі |
Насельніцтва: | 56 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1595 |
Паштовы індэкс: | 231337 |
СААТА: | 4229813136 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°58′12″ пн. ш. 25°47′38″ у. д. / 53.97° пн. ш. 25.79389° у. д.Каардынаты: 53°58′12″ пн. ш. 25°47′38″ у. д. / 53.97° пн. ш. 25.79389° у. д. |
Ціўнавічы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Ціўнавічы |
Ці́ўнавічы[1] — вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Іўеўскага сельсавету.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2-й палове XVII ст. вёска ў Іўеўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1634 г. у складзе маёнтка Іўе, 42 дымы, 23 валокі зямлі. У 1744 г. 15 валок зямлі, уласнасьць Тызенгаўзаў.
У XIX—пачатку XX ст. вёска ў Іўеўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 111 рэвіскіх душ, адносілася да маёнтка Іўе Замойскіх. У 1897 г. 55 двароў, 329 жыхароў, у 1905 г. 467 жыхароў, 645 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 70 двароў, 421 жыхар, які меў 63 каровы, 60 коней, 511 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. у Іўеўскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 67 двароў, 337 жыхароў. 3 1939 г. дзейнічала хата-чытальня.
3 12.10.1940 г. вёска (79 двароў, 408 жыхароў) у Дайлідзкім сельсавеце Іўеўскага раёну. 3 25.6.1941 г. да 7.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй. Са сьнежня 1951 г. у калгасе «Воля», з 1953 г. у калгасе «Новае жыцьцё». 3 3.5.1962 г. у Іўеўскім сельсавеце. У 1970 г. 262 жыхары. Потым у складзе калгаса «Дайліды».
Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 2009 год — 56 чалавек[2]
- 1999 год — 101 чалавек, 55 двароў
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Менск: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.