Ганаўшчына
Ганаўшчына | |
трансьліт. Hanaŭščyna | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Іўеўскі |
Сельсавет: | Іўеўскі |
Насельніцтва: | 7 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1595 |
Паштовы індэкс: | 231342 |
СААТА: | 4229813011 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°55′33″ пн. ш. 25°41′7″ у. д. / 53.92583° пн. ш. 25.68528° у. д.Каардынаты: 53°55′33″ пн. ш. 25°41′7″ у. д. / 53.92583° пн. ш. 25.68528° у. д. |
Ганаўшчына на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Ганаўшчына |
Га́наўшчына[1] — вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Іўеўскага сельсавету.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Іўеўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 14 рэвіскіх душ. Адносілася да маёнтка Іўе графіні Замойскай. У 1866 г. 6 двароў, 33 жыхары. Паводле перапісу 1897 г., 8 двароў, 58 жыхароў, у Лукашынскім сельскім таварыстве. У 1905 г. 58 жыхароў, 76 дзесяцін зямлі. У 1909 г. 11 двароў, 57 жыхароў.
У 1921-1939 гг. у Іўеўскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У верасьні 1921 г. 21 двор, 95 жыхароў.
3 12.10.1940 г. вёска (4 двары, 11 жыхароў) у Іўеўскім сельсавеце Іўеўскага раёну. Са студзеня 1952 г. у калгасе «17 Верасьня», затым «Шлях Леніна». У 1970 г. 41 жыхар. Потым у складзе калгаса «Іўе».
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 2009 год — 7 чалавек[2]
- 1999 год — 26 чалавек, 9 двароў
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.