Яславічы
| Яславічы лац. Jasłavičy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Івейскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°52′15″ пн. ш. 25°50′27″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 23 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231337 |
| СААТА | 4229813154 |
| Нумарны знак | 4 |
| Яславічы на мапе Беларусі ± Яславічы | |
Я́славічы[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Івейскага сельсавету. Да 2017 году вёска ўваходзіла ў склад Морынскага сельсавету[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2-й палове XIX ст. вёска ў Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 29 рэвіскіх душ, у складзе маёнтку Іўе графіні Замойскай. Паводле перапісу 1897 г., 19 двароў, 103 жыхары. У 1909 г. 19 двароў, 123 жыхары.
У 1921- 1939 гг. у Івейскай гміне Валожынскага, пасьля Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.
3 12.10.1940 г. вёска (18 двароў, 94 жыхары) у Старчаняцкім сельсавеце Івейскага раёну. У 1952 г. у вёсцы арганізаваны калгас «Змагар». 3 1961 г. у Івейскім пасялковым, з 1962 г. сельскім Савеце. Уваходзіла ў калгас «Нёман». У 1970 г. 76 жыхароў. Потым у складзе Морынскага сельсавету і калгаса «Прынёманскі». У 2017 годзе — у Івейскім сельсавеце. Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2009 год — 23 чалавекі[3]
- 1999 год — 44 чалавек, 18 двароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ↑ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. №245
- ↑ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.