Перайсьці да зьместу

Стоневічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стоневічы
лац. Stonievičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Івейскі
Насельніцтва: 38 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231337
СААТА: 4229813125
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°55′29″ пн. ш. 25°49′58″ у. д. / 53.92472° пн. ш. 25.83278° у. д. / 53.92472; 25.83278Каардынаты: 53°55′29″ пн. ш. 25°49′58″ у. д. / 53.92472° пн. ш. 25.83278° у. д. / 53.92472; 25.83278
Стоневічы на мапе Беларусі ±
Стоневічы
Стоневічы
Стоневічы
Стоневічы
Стоневічы
Стоневічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сто́невічы[1]вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Да 2017 году ў складзе Морынскага сельсавету. Уваходзіць у склад Івейскага сельсавету[2].

У XVII ст. маёнтак і вёска Стоневічы ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1690 г. маёнтак належаў Ф. Длускаму, 1 дым. У 1735 г. адносіліся да Дудзкай парафіі.

У 2-й палове XIX ст. вёска ў Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 34 рэвіскія душы, у складзе маентка Іўе графіні Замойскай. 3 сярэдзіны XIX ст. у Івейскім графстве. Паводле перапісу 1897 г., 19 двароў, 147 жыхароў. У 1905 г. у вёсцы 157 жыхароў, 164 дзесяціны зямлі, у фальварку Замойскіх 16 жыхароў, 117 дзесяцін зямлі.

У 1921 — 1939 гг. у Івейскай гміне Валожынскага, пасьля Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. у вёсцы 27 двароў, 138 жыхароў, у фальварку 2 двары, 30 жыхароў.

3 12.10.1940 г. вёска (21 двор, 173 жыхары) і хутар (9 двароў, 41 жыхар) у Старчаняцкім сельсавеце Івейскага раёну. 3 1952 г. у складзе калгаса «Ураджай». 3 1961 г. у Івейскім пасялковым, з 1962 г. сельскім Савеце і ў калгасе «Нёман». У 1970 г. 109 жыхароў. Потым вёска ў Морынскім сельсавеце і ў калгасе «Прынеманскі». 3 1986 г. у зоне радыяцыйнага кантролю.

  • 2009 год — 38 чалавек[3]
  • 1999 год — 47 чалавек, 28 двароў

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 1 км на паўночны захад ад вёскі, ва ўрочышчы Хаваншчына 12 траўня 1942 году былі расстраляныя 2524 жыды з івейскага гета[4]. У 1957 г. на магіле пастаўлена стэла.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. №245
  3. ^ Вынікі перапісу
  4. ^ Краязнаўчы каляндар, Івейскай раённая бібліятэка
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.