Галяноўка
| Галяноўка лац. Halanoŭka | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Івейскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°53′04″ пн. ш. 25°49′43″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 14 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231339 |
| СААТА | 4229813009 |
| Нумарны знак | 4 |
| Галяноўка на мапе Беларусі ± Галяноўка | |
Галяно́ўка[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Івейскага сельсавету.
Да 18 красавіка 2017 году вёска ўваходзіла ў Морынскі сельсавет[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. у в. Галяноўка і ў засьценку Падгайск 41 рэвіская душа, у складзе маёнтку Іўе графіні Замойскай. У 1897 г. 16 двароў, 114 жыхароў, у 1909 г. 19 двароў, 174 жыхары.
У 1921 — 1939 гг. у Івейскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.
3 12.10.1940 г. вёска (23 двары, 121 жыхар) у Старчаняцкім сельсавеце Івейскага раёну. 3 1952 г. у калгасе «XIX партз'езд». 3 1961 г. у Івейскім, затым у Морынскім сельсаветах. Потым у складзе калгаса «Прынёманскі». З 2017 году ў складзе Івейскага сельсавету.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2009 год — 14 чалавек[3]
- 1999 год — 25 чалавека, 16 двароў
- 1970 год — 92 чалавека
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ↑ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. №245
- ↑ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.