Перайсьці да зьместу

Карпавічы (Івейскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карпавічы
лац. Karpavičy
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Івейскі
Сельсавет Івейскі
Часавы пас
Каардынаты 53°58′58″ пн. ш. 25°42′13″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 42 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код
Паштовы індэкс 231337
СААТА 4229813066
Нумарны знак 4
Карпавічы на мапе Беларусі ±
Карпавічы
Карпавічы
Карпавічы
Карпавічы
Карпавічы
Карпавічы

Ка́рпавічы[1]вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Івейскага сельсавету[2].

У пачатку XVII ст. вёска маёнтку Іўе Кішкаў у Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. Паводле інвэнтару маёнтку, у 1634 г. 8 дымоў, 3,5 валокі зямлі.

У сярэдзіне XIX — пачатку XX ст. вёска ў Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 55 рэвіскіх душ. Адносілася да маёнтку Іўе Замойскіх. У складзе Урцішкаўскага сельскага таварыства. У 1866 г. 13 двароў, 101 жыхар. У 1909 г. 32 двары, 205 жыхароў.

У 1921 —1939 гг. у Івейскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. 3 12.10.1940 г. вёска (38 двароў, 206 жыхароў) у Драбышоўскім, з 16.7.1954 г. у Лукашынскім, потым у Ліпнішкаўскім, з 1962 г. у Івейскім сельсаветах Івейскага раёну. 3 1954 г. у складзе калгаса імя Я.Коласа. У 1970 г. 141 жыхар. У 1999 г. 25 двароў, 53 жыхары.

  • 2009 год — 42 чалавек[3]
  • 1999 год — 53 чалавек, 25 двароў
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. №245
  3. Вынікі перапісу
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.