Родзевічы (Івейскі раён)
| Родзевічы лац. Rodzievičy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Івейскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°57′55″ пн. ш. 25°53′03″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 29 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231336 |
| СААТА | 4229813106 |
| Нумарны знак | 4 |
| Родзевічы на мапе Беларусі ± Родзевічы | |
Ро́дзевічы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Вярэнкі. Уваходзяць у склад Івейскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Грода, Рода або Руда (Hrodo, Roda, Ruodo) — імя германскага паходжаньня[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI ст. як вёска маёнтку Іўе Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1598 г. 9 валок зямлі, уласнасьць Кішкаў. У 1634 г. 27 дымоў, 10 валок зямлі.
У XIX — пачатку XX ст. вёска Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 42 рэвіскія душы. Адносілася да маёнтка Ятаўтавічы памешчыцы Рымашэўскай. У 1897 г. 25 двароў, 149 жыхароў, у 1905 г. 166 жыхароў, 139 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 29 двароў, 168 жыхароў.
У 1921–1939 гг. у Івейскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 28 двароў, 128 жыхароў.
3 12.10.1940 г. вёска (28 двароў, 153 жыхары) у Дайлідзкім, з 3.5.1962 г. у Івейскім сельсаветах Івейскага раёну. У кастрычніку 1950 г. арганізаваны калгас імя В.І.Чапаева, з 1954 г. у калгасе «Новае жыцьцё». У 1970 г. 124 жыхары. Цяпер у складзе калгаса «Дайліды». У 1999 г. 27 двароў, 60 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 60 чалавек, 27 двароў
- 2009 год — 29 чалавек[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 886.
- ↑ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.