Малыя Сонтакі
| Малыя Сонтакі лац. Małyja Sontaki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Івейскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°54′27″ пн. ш. 25°36′11″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 8 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231331 |
| СААТА | 4229813082 |
| Нумарны знак | 4 |
| Малыя Сонтакі на мапе Беларусі ± Малыя Сонтакі | |
Малы́я Со́нтакі[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Малыя Сонтакі ўваходзяць у склад Івейскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У XVI ст. вёска маёнтку Іўе Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1634 г. 8 дымоў, каля 5 валок зямлі, уладаньне Кішкаў.
У XIX — пачатку XX ст. у Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 46 рэвіскіх душ, вёска маёнтку Багаполь памешчыка А.Брахоцкага. У 1897 г. 30 двароў, 230 жыхароў, у 1909 г. 31 двор, 194 жыхары, 155 дзесяцін зямлі.
У 1921 — 1939 гг. у Івейскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 25 двароў, 151 жыхар.
3 12.10.1940 г. вёска (30 двароў, 151 жыхар) у Морынскім сельсавеце Івейскага раёну. У 1952 г. арганізаваны калгас імя Г.М.Малянкова. Абслугоўваўся Ліпнішкаўскай МТС. У 1970 г. 82 жыхары. Потым у складзе калгаса «Прынеманскі».
18 красавіка 2017 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Морынскага ў склад Івейскага сельсавету[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 8 чалавек
- 1999 год — 20 чалавек, 13 двароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 232
- ↑ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. №245