Ятаўтавічы
| Ятаўтавічы лац. Jataŭtavičy | |
| Населены пункт | |
Капліца 1811 году | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Івейскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°59′06″ пн. ш. 25°52′34″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 38 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231337 |
| СААТА | 4229813156 |
| Нумарны знак | 4 |
| Ятаўтавічы на мапе Беларусі ± Ятаўтавічы | |
Я́таўтавічы[1] — вёска ў Беларусі, каля вытоку ракі Гарачы. Уваходзяць у склад Івейскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аталд або Адалт (Atald, Adalt) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Ядвіга, Гатман, Бернат; германскія імёны Hadwig, Hadoman, Bernat) паходзіць ад гоцкага *haþus[3], германскага hathu 'бой'[4], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[5].
Адпаведнасьць імя Ятаўт германскаму імю Athald сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[6].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У XIX — пачатку XX ст. вёска і маёнтак у Лугамавіцкай, потым Юрацішкаўскай валасьцях Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 30 рэвіскіх душ, у складзе маёнтка Ятаўтавічы памешчыцы Рымашэўскай. У 1866 г. 84 жыхары, у маёнтку 16 жыхароў. Дзейнічала каталіцкая капліца. У 1905 г. 140 жыхароў, 62 дзесяціны зямлі, у маёнтку (належаў памешчыку Гуляніцкаму) 5 жыхароў, 658 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. у вёсцы 29 двароў, 130 жыхароў, у засьценку 9 двароў, 48 жыхароў.
3 12.10.1940 г. вёска (35 двароў, 199 жыхароў) і засьценак (11 двароў, 67 жыхароў) у Бачэшніцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. Працавала пачатковая школа. 3 25.6.1941 г. да 7.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй. 22.2.1943 г. вёска была спалена, загінулі 96 вяскоўцаў[7].
У 1949 г. арганізаваны калгас «Перамога». 3 1976 г. у калгасе «Новае жыцьцё» 3 16.7.1954 г. у Лаздунскім сельсавеце. 3 20.1.1960 г. у Івейскім раёне. У 1970 г. 153 жыхары. Працавала крама. Потым у складзе калгаса «Дайліды».
Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 67 чалавек, 26 двароў
- 2009 год — 38 чалавек[8]
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Капліца Сэрца Есуса (1811)
- Магіла ахвяр нацызму (1961) — на паўночнай ускраіне вёскі, налева ад шашы Менск — Горадня; астанкі мірных жыхароў, якіх 22 лютага 1943 году спалілі нацысты, загінулі 96 чалавек — старыя, жанчыны, дзеці; згарэлі 34 двары
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 157.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 70.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 87.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 101.
- ↑ Вялікі боль маленькай вёскі, Івейскі край, 7-05-2011
- ↑ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.