Даўлюд
Даўлюд лац. Daŭlud | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Davo + Liudo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Даўлід |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Даўлюд» |
Даўлюд, Даўлід — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўга або Дава (Daugo, Davo) і Лют або Люда (Liut, Liudo) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[2][3], а аснова -люд- (-лют-) (імёны ліцьвінаў Людвін, Лютар, Людамонт; германскія імёны Liudwin, Liutar, Ludimunt) — ад гоцкага і бургундзкага liuþs, leuda 'люд, людзі'[4]. Адзначаліся старажытныя германскія імёны Winiliut (Wini-liut), Herileut (Heri-leut), Eoliud (Eo-liud)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: з Лиды… Андреи Довлюд (1524—1566)[6]; бояр господаръских повету Лидского: Анъдрея Довлюда, мужа сталого (18 студзеня 1541 году)[7]; на подворника Гайкова Миколая Давлидовичъ (11 лістапада 1541 году)[8]; Янъ Довлидъ з Олжовского именя (1565 год)[9]; Янъ Довлюдъ з ыменья своего Олжова (1567 год)[10]; Aleksander Dawlud (1690 год)[11]; panu Dawludowi (16 лістапада 1729 году)[12]; Jerzy Alexy Dawlud (18 лістапада 1729 году)[13].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Андрэй Даўлюд — баярын гаспадарскі Лідзкага павету
- Ян Андрэевіч Даўлюд — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, судзьдзя гродзкі лідзкі ў 1580—1585 гадох[14]
- Ян Даўлюд (Jan Dawlud) — электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Міхала Карыбута Вішнявецкага ад Віленскага ваяводзтва ВКЛ[15]
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Даўлюдаўшчына.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 406, 1031—1032.
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1031.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 102.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 229 (10) (1540—1541). — Vilnius, 2003. P. 101.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 211.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 196.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 747.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 209, 212.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к Северо-Западной Руси. Т. 5. — Вильна, 1871. С. 24.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к Северо-Западной Руси. Т. 5. — Вильна, 1871. С. 25.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2004. S. 368.
- ^ Dunin Borkowski J., Dunin Wąsowicz M. Elektorowie królów Władysława IV, Michała Korybuta, Stanisława Leszczyńskiego i spis stronników Augusta III // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. T. 1 (1908—1909). — Lwów, 1910. S. 38.