Даўспрунг (імя)
Даўспрунг лац. Daŭsprung / Daŭsprunh | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Davo + Spranco |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Доршпрунг, Дорспранг |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Даўспрунг» |
Даўспрунг — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўга або Дава (Daugo, Davo) і Спранка або Спрэнге (Spranco, Sprenge[1]) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[3][4], а аснова -спронг- (германскае імя Spranco) мае повязі з дацкім, швэдзкім і нарвэскім sprang-, sprung- 'прарастаць', швэдзкім språng 'крыніца'[5]. Такім парадкам, імя Даўспрунг азначае «годны парастак»[5].
У Памор’і бытавала прозьвішча Sprung[6][7].
У Прусіі бытавала прозьвішча Sprung (Sprunk)[8][9], у тым ліку ў ваколіцах Русі[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Довъспроункъ (умова 1219 году); Dorszprung-Cielico Petrunela (XIX ст.)[11].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Даўспрунг († па 1219) — літоўскі князь, пачынільнік роду Даўспрунгаў
Дорспрангі-Цяліцы і Доршпрунгі-Цяліцы — літоўскія шляхецкія роды[12].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Schwab L. Die Beinamen im Urkundenbuch der Stadt Strassburg. — Strassburg, 1912. S. 21.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 406, 1357.
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ^ SPRUNG (Familiendatenbank Landgemeinden nördlich von Bütow/Pommern), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ^ SPRUNG (Familiendatenbank Cammin), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ^ SPRUNG (Ortsfamilienbuch Freystadt), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ^ SPRUNK (Ortsfamilienbuch Freystadt), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ^ SPRUNG (SPRUNK), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ^ Сакалоўская А. Кальварыя. — Менск, 1997. С. 71.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ц, Згуртаваньне беларускай шляхты
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)