Ганус Даўгердавіч
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Памёр | па 1481 |
| Бацькі | Даўгерд |
| Дзеці | Якуб |
Ганус Даўгердавіч (? — па 1481) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста мерацкі (1481).
Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Ашмянскім павеце (найперш — Відзы).
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ганус (Hanus, Hannus) — імя германскага паходжаньня[1][2], варыянт імя Ёганэс (Johannes)[3][4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Hannus Dagirdowicz (6 лютага 1481 году)[5], Ганусъ Дякгирдовичъ (18 сакавіка 1496 году)[6], Ганус Дягирдович (9 красавіка 1499 году)[7], Hanus Dawgyerdowycz або Hannusz Dagyrdowycz (10 траўня 1503 году)[8].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зь літоўскага баярскага роду, сын Даўгерда, старосты ашмянскага. Меў брата Федзьку і сястру Кацярыну.
У 1481 годзе быў старостам мерацкім. Упамінаецца 10 траўня 1503 году, калі яго сястра прадала свой маёнтак у Менскім павеце.
Меў сына Якуба.
6 лютага 1481 году разам з братам фундаваў касьцёл у Відзах. 5 сакавіка 1481 году зрабіў яшчэ адно наданьне гэтаму касьцёлу[9].
Мова і культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сваім супольным з братам Хведзькам (Chwyedko) лацінамоўным наданьні касьцёлу ў Відзах, зробленым у 1481 годзе, упамінуў «народныя» назвы «пуды» (pvdy) і «на тры сьцірты» (alias na trzy sterty)[10]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кравченко Л. О. Прізвища Лубенщини. — Київ, 2004. С. 41.
- ↑ Львів: історичні нариси. — Львів, 1996. С. 70.
- ↑ Hanus, Nordic Names
- ↑ Dahl A. Navnabókin. — Forlagið Fannir, 2005.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 372.
- ↑ Литовская метрика. Отд. 1., ч. 1, т. 1. — СПб., 1910. С. 662.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 198.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 638—639.
- ↑ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 247.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 373.
- ↑ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4