Грамадзкі Голас
Выгляд
(Перанакіравана з «Грамадзкі голас»)
Грама́дзкі Го́лас | |
Тып | тры разы ў тыдзень |
---|---|
Выдавец | Беларускае Грамадзянскае Сабраньне |
Галоўны рэдактар | Язэп Салавей |
Рэдактар | Язэп Салавей |
Заснаваная | 22 чэрвеня 1924 |
Палітыка | Беларуская часовая рада |
Мова | беларуская |
Штаб-кватэра | Вільня, Людвісарская вул. 4 |
Грама́дзкі Го́лас — газэта Беларускае часовае рады, якая гуртавала прадстаўнікоў гэтак званае «палянафільскае арыентацыі» ў нацыянальным руху Заходняе Беларусі, за часамі міжваеннае Польшчы. Выдавалася з 22 чэрвеня 1924 году да 28 студзеня 1926 году ў Вільні на беларускай мове[1].
Публікавала літаратурныя творы Казімера Сваяка, Францішка Аляхновіча, Макара Краўцова і іншых, пераклады з францускай, гішпанскай, расейскай і польскай літаратураў.
Рэдактарам газэты быў Язэп Салавей. Прычынай перапыненьня выхаду выданьня была раптоўная сьмерць адказнага рэдактара ў студзені 1926 году. Ад гэтага часу замест «Грамадзкага Голасу» выдавалася газэта «Беларускае слова».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Газеты Беларусі, 1776—1975: Рэтрасп. бібліягр. паказ. / Склад. Л. М. Няхайчык і інш.; Навук. рэд. В. У. Скалабан. — Менск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003. — С. 32 (№ 286). — 322 с. — 700 ас. — ISBN 985-6020-28-X
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Грамадзкі Голас» (1924—1926) // Беларуская Палічка
- «Грама́дзкі Го́лас» (1924—1926) // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх (па-летувіску: Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius)
Гэта — накід артыкула пра пэрыядычныя выданьні. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |