Леанід Гаўрылаў
| Леанід Гаўрылаў | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 2 лютага 1918 |
| Памёр | 1941 |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэт |
| Мова | беларуская мова |
Леанід Рыгоравіч Гаўрылаў (2 лютага 1918, в. Бердыж, Чачэрскі раён — 1941?) — беларускі паэт[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вучыўся ў Менскім беларускім пэдагагічным тэхнікуме. Паступіў у Інстытут народнай гаспадаркі, а ў 1936 годзе перавёўся на літаратурны факультэт Гомельскага пэдагагічнага інстытуту. Пасьля заканчэньня інстытуту ў 1940 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у танкавых войсках мэханікам-вадзіцелем. Зь першых дзён Вялікай Айчыннай вайны — на фронце. Прапаў безь вестак[1].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Друкаваўся з 1935 году. Вершы Гаўрылава адметныя героіка-рамантычным патасам, лірычнай задушэўнасьцю, мэлядычнасьцю[1].
Друкаваўся ў альманаху «Аднагодкі», у газэтах «Гомельская праўда», «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Полымя рэвалюцыі». Нізкі вершаў зьмешчаны ў зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967). У 1961 г. выйшла кніжка паэзіі «Вернасьць».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
- Вернасьць. — Мн., 1961
- Крывёю сэрца. — Мн., 1967