Уладзімер Дзюба
Уладзімер Дзюба | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 24 лютага 1946 (78 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, драматург |
Мова | беларуская мова |
Уладзімер Іва́навіч Дзю́ба (нар. 24 лютага 1946, г. Палтава, УССР) — беларускі паэт, драматург.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і служачых. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Патапаўка Буда-Кашалёўскага раёну. Пасьля заканчэньня аддзяленьня беларускай мовы і літаратуры філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1968 годзе працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Мікалаеўскай сярэдняй школе Буда-Кашалёўскага раёну. Служыў у Савецкай Арміі (1968—1969), працаваў рэдактарам на Гомельскай студыі тэлебачаньня (1970—1972), літсупрацоўнікам газэты «Гомельская праўда» (1972—1977). З 1978 году — карэспандэнт газэты «На страже Октября», з 1980 году — старэйшы рэдактар літаратурна-драматычнага вяшчаньня на Беларускім радыё. Сябра СП СССР з 1986 году.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы верш надрукаваў у буда-кашалёўскай раённай газэце «Ленінскі шлях» у школьныя гады. Зь вершамі ў рэспубліканскім друку выступіў упершыню ў 1963 годзе ў газэце «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Вуліцы без назваў» (1972), «Кругазварот» (1976), «Карані бліскавіцы» (1986). Напісаў радыёп’есы ў вершах «Жыцьцё рэвалюцыянэра» (з А. Пётухам, пастаўлена ў 1987 годзе), «Я. Арлоўскі» (пастаўлена ў 1989 годзе), «Нарачным. Рукевічу. Рылееў» (пастаўлена ў 1990 годзе).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Творы Ўладзімера Дзюбы на Беларускай Палічцы