Перайсьці да зьместу

RSS

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

RSSангельскі скарот, які ўжываецца для азначэньня папулярнай сям’і фарматаў XML-стандарту, што выкарыстоўваюцца для распаўсюду і перадрукоўкі інфармацыі ў інтэрнэце, у першую чаргу ў блогах і на сайтах СМІ. Фактычна, пад адным скаротам маюцца на ўвазе тры адрозныя XML-фарматы:

  • Rich Site Summary (падрабязны зьмест сайту) — сям’я RSS 0.9x (самы просты)
  • RDF Site Summary (зьмест сайту ў фармаце RDF) — RSS 0.9 і 1.0 (больш складаны сынтаксіс, даволі істотна адрозьніваецца ад астатніх двух)
  • Really Simple Syndication (сапраўды простая сындыкацыя) — RSS 2.x (новы стандарт, які пашырае магчымасьці стандарту 0.9x)

Тэрміналёгія і апісаньне працэсу

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працэс сьцягваньня інфармацыі праз RSS-файлы называюць па-ангельску сындыкацыяй навінаў (news syndication), агрэгацыяй навінаў (news aggregation) або папросту экспартам навінаў.

Гэтая сыстэма абмену інфармацыі мае два бакі: экспарцёра і імпарцёра інфармацыі. З аднаго боку ёсьць нейкі навіновы сайт або блог, які выкладвае на сэрвэр аўтаматычна абнаўляемы файл RSS. Па-ангельску гэты файл называюць RSS feed (RSS стужка), RSS stream (RSS плынь) або RSS channel (RSS канал). У гэты файл аўтаматычна дадаецца інфармацыя пра новыя артыкулы на сайце. Па-беларуску звычайна ўжываюцца тэрміны RSS-стужка альбо RSS-канал.

З другога боку ёсьць чытач, які даведаўшыся пра існаваньне RSS-каналу на нейкім сайце, можа атрымліваць кароткае рэзюмэ (звычайна загалоўкі, першы абзац і спасылку URL на поўную вэрсію) навінаў з таго сайту. Для чытаньня RSS файлаў гэты карыстальнік сеціва мусіць усталяваць праграму для прагляду навінаў у фармаце RSS. Гэтыя праграмы па-ангельску звычайна называюць news reader (чытач навінаў) або news aggregator (агрэгатар навінаў). Калі карыстальнік дадаў адрас нейкага RSS-каналу да сваёй праграмы для рэгулярнага прагляду, кажуць, што карыстальнік падпісаўся на RSS-канал.

Звычайна вэб-майстры, якія маюць RSS-стужку, ставяць спасылку на свой RSS-канал на першай старонцы, пад маленькай аранжавай іконкай.

Самы першы варыянт стандарту 0.9 распрацавала фірма Netscape для выкарыстаньня на сваім партале My Netscape. Фармат першапачаткова базаваўся на RDF, але Netscape вырашыла зрабіць спрошчаны варыянт фармату. З больш складанага варыянту 0.9 эвэнтуальна нарадзіўся RSS 1.0, які базуецца на RDF, падтрымлівае пашырэньні праз модулі, можа быць інтэграваны ў сэмантычнае сеціва (Semantic Web). Больш просты варыянт распрацаваў Дэйв Ўайнэр (Dave Winer). Фармат вядомы пад лічбамі 0.91, 0.92 і скаротам Really Simple Syndication (сапраўды простая сындыкацыя). У выніку паляпшэньня і ўдасканаленьня 0.91 і 0.92 была выпрацаваная новая вэрсія 2.0. Наяўнасьць істотных сынтаксычных адрозьненьняў паміж стандартамі можа прывесьці да праблем з сумяшчальнасьцю. У дадатак да існуючых стандартаў існуе цалкам адрозны стандарт Atom, які служыць для такіх жа мэтаў — распаўсюду і перадрукоўкі інфармацыі ў інтэрнэце.

Лічыцца, што першым RSS-канал на сваім сайце стварыў вэбсайт Variety.com[1] у чэрвені 2002 году. У 2004 і 2005 гадох фармат набыў шырокую папулярнасьць ў сьвеце, і бальшыня сайтаў СМІ, у тым ліку CNN, BBC, Reuters, Associated Press зрабілі магчымасьць перадаваць свае навіны праз RSS-каналы. У той жа час фармат RSS пачаў выкарыстоўвацца і ў Беларусі.

Агрэгатары навінаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2014 г. наступныя праграмы мелі пераклад на беларускую: Abilon, The Bat!, Feed Reader[2], Internet Explorer, Mozilla Firefox, Mozilla Thunderbird, Opera Mail, SeaMonkey, RSS Feeder[3]. Іншыя праграмы для чытаньня RSS-стужак, зробленыя пад розныя плятформы: Bloglines (праз вэб), FeedDemon (пад Windows), NetNewsWire (пад Mac OS X), NewsGator (праз Microsoft Outlook), NewzCrawler (пад Windows), NewzSpider (пад Windows), SharpReader (у .NET), RSSReader (у .NET).

Прыклады ўжываньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэальныя ўзоры таго, як выглядаюць файлы RSS-каналаў.

<rss version="0.91">
  <channel>
    <title>XML.com</title>
    <link>http://www.xml.com/</link> 
    <description>XML.com features a rich mix of information and services for 
the XML community.</description>
    <language>en-us</language>
    <item>
      <title>Normalizing XML, Part 2</title>
      <link>http://www.xml.com/pub/a/2002/12/04/normalizing.html</link>
      <description>In this second and final look at applying relational normalization
 techniques to W3C XML Schema data modeling, Will Provost discusses when not to normalize, 
the scope of uniqueness and the fourth and fifth normal forms.</description>
    </item>
    <item>
      <title>The .NET Schema Object Model</title>
      <link>http://www.xml.com/pub/a/2002/12/04/som.html</link>
      <description>Priya Lakshminarayanan describes in detail the use of the .NET Schema 
Object Model for programmatic manipulation of W3C XML Schemas.</description>
    </item>
  </channel>
</rss>
<?xml version="1.0"?>

<rdf:RDF 
  xmlns:rdf="http://www.w3.org/1999/02/22-rdf-syntax-ns#"
  xmlns="http://purl.org/rss/1.0/">

  <channel rdf:about="http://www.xml.com/xml/news.rss">
    <title>XML.com</title>
    <link>http://xml.com/pub</link>
    <description>
      XML.com features a rich mix of information and services 
      for the XML community.
    </description>
    <image rdf:resource="http://xml.com/universal/images/xml_tiny.gif" />
    <items>
      <rdf:Seq>
        <rdf:li resource="http://xml.com/pub/2000/08/09/xslt/xslt.html" />
        <rdf:li resource="http://xml.com/pub/2000/08/09/rdfdb/index.html" />
      </rdf:Seq>
    </items>
    <textinput rdf:resource="http://search.xml.com" />
  </channel>

  <image rdf:about="http://xml.com/universal/images/xml_tiny.gif">
    <title>XML.com</title>
    <link>http://www.xml.com</link>
    <url>http://xml.com/universal/images/xml_tiny.gif</url>
  </image>

  <item rdf:about="http://xml.com/pub/2000/08/09/xslt/xslt.html">
    <title>Processing Inclusions with XSLT</title>
    <link>http://xml.com/pub/2000/08/09/xslt/xslt.html</link>
    <description>
     Processing document inclusions with general XML tools can be 
     problematic. This article proposes a way of preserving inclusion 
     information through SAX-based processing.
    </description>
  </item>

  <item rdf:about="http://xml.com/pub/2000/08/09/rdfdb/index.html">
    <title>Putting RDF to Work</title>
    <link>http://xml.com/pub/2000/08/09/rdfdb/index.html</link>
    <description>
     Tool and API support for the Resource Description Framework 
     is slowly coming of age. Edd Dumbill takes a look at RDFDB, 
     one of the most exciting new RDF toolkits.
    </description>
  </item>

  <textinput rdf:about="http://search.xml.com">
    <title>Search XML.com</title>
    <description>Search XML.com's XML collection</description>
    <name>s</name>
    <link>http://search.xml.com</link>
  </textinput>
</rdf:RDF>
<?xml version="1.0"?>
<rss version="2.0">
  <channel>
    <title>Liftoff News</title>
    <link>http://liftoff.msfc.nasa.gov/</link>
    <description>Liftoff to Space Exploration.</description>
    <language>en-us</language>
    <pubDate>Tue, 10 Jun 2003 04:00:00 GMT</pubDate>

    <lastBuildDate>Tue, 10 Jun 2003 09:41:01 GMT</lastBuildDate>
    <docs>http://blogs.law.harvard.edu/tech/rss</docs>
    <generator>Weblog Editor 2.0</generator>
    <managingEditor>editor@example.com</managingEditor>
    <webMaster>webmaster@example.com</webMaster>
    
    <item>
      <title>Star City</title>
      <link>http://liftoff.msfc.nasa.gov/news/2003/news-starcity.asp</link>
      <description>How do Americans get ready to work with Russians aboard the
        International Space Station? They take a crash course in culture, language
        and protocol at Russia's Star City.</description>
      <pubDate>Tue, 03 Jun 2003 09:39:21 GMT</pubDate>
      <guid>http://liftoff.msfc.nasa.gov/2003/06/03.html#item573</guid>
    </item>
    
    <item>
      <description>Sky watchers in Europe, Asia, and parts of Alaska and Canada
        will experience a partial eclipse of the Sun on Saturday, May 31st.</description>
      <pubDate>Fri, 30 May 2003 11:06:42 GMT</pubDate>
      <guid>http://liftoff.msfc.nasa.gov/2003/05/30.html#item572</guid>
    </item>
    
    <item>
      <title>The Engine That Does More</title>
      <link>http://liftoff.msfc.nasa.gov/news/2003/news-VASIMR.asp</link>
      <description>Before man travels to Mars, NASA hopes to design new engines
        that will let us fly through the Solar System more quickly.  The proposed
        VASIMR engine would do that.</description>
      <pubDate>Tue, 27 May 2003 08:37:32 GMT</pubDate>
      <guid>http://liftoff.msfc.nasa.gov/2003/05/27.html#item571</guid>
    </item>
    
    <item>
      <title>Astronauts' Dirty Laundry</title>
      <link>http://liftoff.msfc.nasa.gov/news/2003/news-laundry.asp</link>
      <description>Compared to earlier spacecraft, the International Space
        Station has many luxuries, but laundry facilities are not one of them.
        Instead, astronauts have other options.</description>
      <pubDate>Tue, 20 May 2003 08:56:02 GMT</pubDate>
      <guid>http://liftoff.msfc.nasa.gov/2003/05/20.html#item570</guid>
    </item>
  </channel>
</rss>

Беларускія RSS-каналы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Блогі на Livejournal.com таксама магчыма чытаць праз RSS-стужкі. Іх адрасы фармуюцца так:
http://<імя карыстальніка>.livejournal.com/data/rss,
напрыклад: http://bielarusy.livejournal.com/data/rss

  1. ^ https://web.archive.org/web/20050418141853/http://www.variety.com/index.asp?layout=rss
  2. ^ Усе пераклады // Алег Азароўскі Праверана 5 красавіка 2014 г.
  3. ^ RSS Feeder // Alnet, 8 студзеня 2014 г. Праверана 5 красавіка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]