Зьдзітава (Спораўскі сельсавет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Зьдзітава
трансьліт. Ździtava
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Бярозаўскі
Сельсавет: Спораўскі
Насельніцтва: 880 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1643
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°25′36″ пн. ш. 25°15′54″ у. д. / 52.42667° пн. ш. 25.265° у. д. / 52.42667; 25.265Каардынаты: 52°25′36″ пн. ш. 25°15′54″ у. д. / 52.42667° пн. ш. 25.265° у. д. / 52.42667; 25.265
Зьдзітава на мапе Беларусі ±
Зьдзітава
Зьдзітава
Зьдзітава
Зьдзітава
Зьдзітава
Зьдзітава
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Зьдзі́тава[1], Зьдзі́таў[1] — вёска ў Беларусі, паміж Чорным і Спораўскім азёрамі. Цэнтар сельсавету Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 880 чалавек. Знаходзіцца за 35 км на паўднёвы ўсход ад Бярозы, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Белаазёрск.

Зьдзітаў — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны).

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Зьдзітаў», імаверна, мае яцьвяскае паходжаньне[2].

Традыцыйная гістарычная назва паселішча — Зьдзітаў. Форма Зьдзітава (рас. Здитово) пачала шырока ўжывацца ў выніку перайначваньня тапоніму на расейскі манер[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньняе Сярэднявечча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Геаграфічнае становішча абумовіла зьяўленьне першых людзей у гэтай мясцовасьці ў эпоху нэаліту, пра што сьведчаць археалягічныя дасьледаваньні стаянак на поўнач і ўсход ад вёскі. Тым часам першы пісьмовы ўпамін пра старажытны горад Зьдзітаў зьмяшчаецца ўва ўстаўнай грамаце аб заснаваньні Тураўскага біскупства і датуецца 1005 годам. Да нядаўняга часу лічылася, што ў пісьмовых крыніцах гэты горад упершыню ўпамінаецца ў 1252 годзе ў Іпацьеўскім летапісе пры апісаньні паходу валынскіх князёў Даніла і Васількі на вялікага князя Міндоўга. У той час шлях з Валыні на Літву пралягаў праз фартэцыі Ветлы на Прыпяці, Зьдзітаў на Ясельдзе і далей на Слонім і Наваградак.

Зьдзітаў — адзін з 35 гарадоў, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі да 1300 году. Першапачаткова горад знаходзіўся за 7 км на поўдзень ад сёньняшняй вёскі Зьдзітава, блізу сучаснай вёскі Старамлыны Драгічынскага раёну, на беразе Ясельды.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XIV ст. як цэнтар воласьці Слонімскага княства Зьдзітаў далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. Прыкладна ў гэты самы час места разбуріл, магчыма, у выніку паходу Кіеўскіх князёў супраць яцьвягаў, і адбудавалі наноў на цяперашнім месцы. Да 1430 году Зьдзітаў атрымаў мескія правы як цэнтар воласьці Слонімскага павету, у беспасярэднім княскім валадараньні.

Пад 1520 годам Зьдзітаў упамінаецца як адміністрацыйна-гаспадарчы цэнтар воласьці і мястэчка, празь якое ішла вялікая дарога з Валыні ў Вільню. У сярэдзіне XVI ст. тут праводзілася аграрная рэформа (валочная памера), у 1560 годзе — яе рэвізія. Паводле зьвестак за 1559 год, значную частку воласьці займала Зьдзітаўская пушча (4×2 мілі), якая далучалася да мястэчка з поўначы. У 1561 годзе гаспадарскі двор 3ьдзітаў зь мястэчкам, «дворцом Хрисица» і воласьцю перайшлі ў заклад на 3 гады да В. Цішкевіча, а з 1562 году — у ягонае пажыцьцёвае ўладаньне. Пад 1567 годам упамінаецца тутэйшая царква Прачыстай Багародзіцы. У 1570 годзе В. Цішкевіч пакінуў 3ьдзітаў сваёй дачцэ Аляксандры. У 1590 годзе Зьдзітаўская воласьць з дваром, мястэчкам і фальваркам у закладзе ў старосты слонімскага Л. Сапегі, у 1594 годзе — у А. Цішкоўны-Язлавецкай. У XVIIXVIII стагодзьдзях Зьдзітаў — цэнтар староства Сапегаў у Слонімскім павеце Наваградзкага ваяводзтва. У 1757 годзе ваявода смаленскі П. Сапега перадаў староства старосьце даўгоўскаму і пералайскаму А. Бжастоўскаму.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Зьдзітаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні. Паселішча захавала статус мястэчка.

У 1880-я гады ў Зьдзітаве было 57 двароў, царква і школа.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Зьдзітаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён ўвайшоў у склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Зьдзітаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Косаўскім павеце Палескага ваяводзтва. У гэты час тут было 189 двароў.

У 1939 годзе Зьдзітаў увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну тутэйшыя балоты сталі цэнтрам партызанскага руху. У пачатку 1944 году савецкі партызанскі аддзел здолеў вызваліць пэўную тэрыторыю і цягам 6 дзён трымаць абарону ад нямецкіх войскаў. Савецкая прапаганда пазначыла гэты эпізод як «Зьдзітаўская абарона».

На 1994 год у Зьдзітаве было 446 двароў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1885 год — 644 чал.[5]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 960 чал.; 1994 год — 1,2 тыс. чал.[6]; 1999 год — 1085 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 880 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Зьдзітаве працуюць сярэдняя і пачатковая школы, дом культуры, бібліятэка.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мэмарыял «Зьдзітаўская абарона»
  • Царква Раства Багародзіцы (1922)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сядзіба
  • Царква Прачыстай Багародзіцы

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010. — 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf) С. 102—103
  2. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 139.
  3. ^ Вячорка В.. Не страляйце пад Лёзна! Скланяйма беларускія геаграфічныя назвы, Радыё Свабода, 31 ліпеня 2015
  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  5. ^ Krzywicki J. Zdzitów (4) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 559.
  6. ^ Бекцінееў Ш., Спірыдонаў М., Шаблюк В. Здзітава // ЭГБ. Т. 3. — Менск, 1996. С. 438.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Зьдзітава (Спораўскі сельсавет)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў