Осьцікавічы
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
![]() | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|
Осьцікавічы, Осьцікі — шляхецкі род гербу «Трубы» ў Вялікім Княстве Літоўскм. У XV—XVI стагодзьдзях прадстаўнікі роду займалі высокія дзяржаўныя пасады. Заснавальнікам роду зьяўляецца літоўскі баярын Осьцік, яго старэйшы сын Радзівіл стаў заснавальнікам роду Радзівілаў — найбольш уплывовага сямейства ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага[1].
Прадстаўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Осьцік (у хросьце Крысьцін; памёр 1442 або 1443) — паходзіў з багатага літоўскага баярскага роду, чые ўладаньні знаходзіліся каля Вільні. З 1418 году займаў пасаду кашталяна віленскага. На працягу шматлікіх гадоў быў адным з найбольш уплывовых магнатаў у Вялікім Княстве Літоўскім, падтрымліваў вялікага князя Вітаўта ў яго імкненьні дамагчыся незалежнасьці ад Каралеўства Польскага[1].
- Радзівіл Осьцікавіч (памёр 1477) — сын Осьціка, маршалак гаспадарскі з 1440 году, ваявода трокскі з 1466 году, кашталян віленскі з 1475 году. Заснавальнік роду Радзівілаў[1].
- Станіслаў (Станько) Осьцікавіч — сын Осьціка. Ад яго пайшоў наступны род Осьцікавічаў[1].
- Рыгор Осьцікавіч (памёр 1519) — сын Станіслава, маршалак гаспадарскі у 1492—1494 гадах, маршалак надворны з 1494 па 1510, ваявода троцкі з 1510 году. У бітве пры Ведрашы трапіў у палон, зь якога вярнуўся ў 1509 годзе[1].
- Юры Осьцікавіч (памёр 1456 або 1447) — сын Рыгора. Дзяржаўца анікштынскі, дорсунскі. Маршалак гаспадарскі у 1546 годзе[1].
- Юры Осьцікавіч (памёр 1579) — сын Юрыя. Староста браслаўскі з 1558 году, дзяржаўца упіцкі ў першай палове 1560-х гадоў, ваявода амсьціслаўскі ў 1566—1578 гадах, ваявода смаленскі з 1578 году. Кальвініст, удзельнік Лівонскай вайны. Пасьля сьмерці Жыгімонта Аўгуста выступаў за абраньне на яго месца царэвіча Фёдара Іванавіча. Падпісаў элекцыю Генрыха Валуа, пасьля ўцёкаў якога ў Францыю выступаў супраць абраньня каралём і вялікім князем цара Іван IV Жахлівага[1].
- Рыгор Осьцікавіч (памёр 18 чэрвеня 1580) — сын Юрыя. Каралеўскі дваранін з 1569 году. Кальвініст. У 1572 годзе выступаў за абраньне каралём і вялікім князем царэвіча Фёдара Іванавіча, у 1575 годзе выступіў прыхільнікам абраньня цара Івана IV, якому прапаноўваў падтрымку за гарады Ковель і Бельск, а таксама пасаду «гетмана дворнага». У 1580 годзе абвінавачаны ва ўдзеле ў змове супраць караля і вялікага князя Стафана Баторыя, пакарны сьмерцю[1].
- Ян Осьцікавіч — сын Рыгора. Судзьдзя земскі віленскі ў 1600—1609 гадах. Пасьля яго сьмерці род Осьцікавічаў спыніўся[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Boniecki A., Poczet rodów w Wielkiém Księstwie Litewskiém w XV i XVI wieku, Warszawa 1887, s. 223—228 (e-biblioteka Uniwersytetu Warszawskiego.
- Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413 // Rocznik Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. — T. 5. — Rok 1920. — Kraków, 1921. — S. 39-41.