Перайсьці да зьместу

Падбродзьдзе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Падбродзе»)
Падбродзьдзе
лет. Pabradė
Падбродзьдзе
Герб Падбродзьдзя
Першыя згадкі: XV стагодзьдзе
Горад з: 1919
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Сьвянцянскі
Плошча: 11,11 км²
Вышыня: 124 м н. у. м.
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 5459 чал.
шчыльнасьць: 491,36 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: 18175
Геаграфічныя каардынаты: 54°59′0″ пн. ш. 25°46′0″ у. д. / 54.98333° пн. ш. 25.76667° у. д. / 54.98333; 25.76667Каардынаты: 54°59′0″ пн. ш. 25°46′0″ у. д. / 54.98333° пн. ш. 25.76667° у. д. / 54.98333; 25.76667
Падбродзьдзе на мапе Летувы
Падбродзьдзе
Падбродзьдзе
Падбродзьдзе
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.svencionys.lt/lit/I_pradzia

Падбродзьдзе (па-летувіску: Pabradė) — горад у Летуве, знаходзіцца ў Сьвянцянскім раёне Віленскага павету. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота. Падбродзе знаходзіцца на рацэ Жэймяне, пры ўпадзеньні ў яе ракі Дубінкі. Горад аддалены ад Сьвянцянаў на 38 км. Да 1939 году горад уваходзіў у склад Польшчы (Сьвянцянскі павет), зьяўляўся буйным чыгуначным вузлом на лініі Варшава — Дзьвінск.

На 2021 год на вайсковым палігоне ў Падбродзьдзі за 15 км ад беларуска-летувіскай мяжы знаходзілася батальённая тактычная група[1].

Першыя ўспаміны аб Падбродзе датуюцца канцом XV стагодзьдзя. У гэтыя час гэта выла невялікая вёска, у якой да 1928 году не было нават школы. У канцы ХІХ стагодзьдзя, разам з пракладкай Варшаўска-Пецярбурскай чыгункі, у паселішчы значна ўзрасла колькасьць насельніцтва (да 312 хатаў). Большасьсь жыхароў была непісьменная, і тыя хто меў дастаткова грошаў езьдзіў вучыцца ў Беларусь у Кемелішкі.

У 1905 годзе ў вёсцы Баярэле, каля Падбродзьдзя (цяпер гэта частка гораду), была пабудавана трохгадовая пачатковая школа. Усе тры клясы вучыліся ў адным пакоі.

У 1919 годзе праездам да роднага дома ў вёсцы Зулаве, тут затрымаўся Юзэф Пілсудзкі. Жыхары зьвярнуліся да маршала з просьбай надаць Падбродзю статуса гораду і гэты статус быў атрыманы.

У 1928 годзе пачалася пабудова сямігадовай школы. Праз тры гады, у 1931 годзе будова была скончана і школа атрымала імя Пілсудзкага.

У 1939 годзе горад, разам зь Віленшчынай быў далучаны да БССР, але ў 1940 годзе адыйшоў да Летувіскай ССР.