Барысаўскі раён
Барысаўскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Менская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Барысаў |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Кіраўнік | Мікалай Карповіч[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 180 639[2] |
Шчыльнасьць | 60,5 чал./км² |
Плошча | 2987,63[3] км² (1-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 162 м[4] |
Месцазнаходжаньне Барысаўскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-17-77 |
Паштовыя індэксы | 222 5хх, 222 1хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Бары́саўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 3 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 180 639 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — горад Барысаў.
На ўсходзе мяжуе з Крупскім раёнам, на поўдні — зь Бярэзінскім і Ігуменскім раёнамі, на паўднёвым захадзе — са Смалявіцкім раёнам, на захадзе — з Лагойскім раёнам Менскай вобласьці, на поўначы — зь Віцебскай вобласьцю.
Прырода
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На землях Барысаўскага раёну месьціліся 3 рэспубліканскія заказьнікі — Барысаўскі (часткова ў Смалявіцкім раёне), Чарневіцкі (часткова ў Бярэзінскім і Крупскім раёнах) і Чэрнеўскі.
Рэльеф
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паверхня раўнінна-ўзгорыстая. Вялікая частка раёну разьмешчана ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны і Верхнебярэзінскай нізіны, паміж імі з захаду на ўсход працягнулася паласа Менскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 180—220 м, максымальная 260 м.
Карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядомыя 173 радовішчы торфу, 2 радовішчы пяску і вытворных, 2 радовішчы легкаплаўкіх глінаў.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,9 °С, ліпеня 18,2 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 647 мм Вэгетацыйны пэрыяд парцягваецца 187 дзён.
Гідраграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па тэрыторыі Барысаўскага раёну цячэ рака Бярэзіна са сваім прытокам Схой, а таксама рэкі Мужанка, Бобр з прытокам Начай, Гайна, Бродня, Пліса, Рова, на тэрыторыі раёну знаходзіцца возера Пялік.
Расьліннасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лясы (51% тэрыторыі) хваёвыя, яловыя, бярозавыя, вялікія масівы ў паўночнай і заходняй частках раёну. Пад балотамі 13% тэрыторыі. У межах раёну частка Бярэзінскага біясфэрнага запаведніка.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 43,8 тыс. чалавек (без Барысава); 2008 год — 192 282 чалавекі; 2009 год — 188 142 чалавекі[5] (перапіс); 2016 год — 181 946 чалавек[6]; 2017 год — 181 149 чалавек[7]; 2018 год — 180 639 чалавек[2]
Агульная колькасьць насельніцтва Барысаўскага раёну, па зьвестках на 1 студзеня 2009 году, складае 192 282 чалавекі, зь іх:
- гарадзкога — 150 006 чалавек;
- сельскага — 41 774 чалавекі.
Колькасьць населеных пунктаў — 300.
Найбуйнешымі населенымі пунктамі раёну, паводле зьвестак на 1 студзеня 2008 году, зьяўляюцца:
- в. Лошніца — 6524 чал.;
- в. Вуглы — 1510 чал.;
- в. Вяляцічы — 1373 чал.;
- в. Старабарысаў — 1260 чал.;
- в. Вялікая Ўхалода — 1244 чал.;
- в. Навасады — 1065 чал.;
- в. Зэмбін — 1049 чал.;
- в. Ганцавічы — 905 чал.
Гаспадарчая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, птушкагадоўлі, вырошчваньні льну. Пасевы зерневых і кармавых культураў, бульбы. Распасюджана агародніцтва. Прадпрыемствы па вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў, паліўнай і харчовай прамысловасьці.
Раён перасякаюць чыгунка і аўтамабільная дарога Менск — Масква, аўтадарогі на Бягомель, Бярэзань, Плешчаніцы.
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Захаваліся помнікі архітэктуры: былая вуніяцкая Сьвята-Пакроўская царква (кан. XVIII ст.) у в. Барань, касьцёл Раства Найсьвяцейшай Панны Марыі (пач. ХІХ ст.) і Сьвята-Ўваскрасенскі сабор (кан. ХІХ ст.) у месьце Барысаў, касьцёл Ушэсьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (кан. XVIII ст.) і Сьвята-Міхайлаўская царква (пачатак ХХ ст.) у в. Зэмбін, Сьвята-Усьпенская царква (канец ХІХ — пачатак ХХ стст.) у в. Сморкі, сядзібна-паркавы комплекс Сьлізьняў (XVIII ст.) у в. Мсьціж, сядзібны будынак (пачатак ХХ ст.) у в. Старабарысаў.
Вядомыя асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вільгельм Гараўскі (1908—1937) — беларускі празаік, ахвяра камуністычных рэпрэсій
- Іван Ермачэнка (1894, Капачоўка — 1970) — беларускі палітычны дзеяч, публіцыст
- Міхал Цюндзявіцкі (1836 або 1839, Вільянова — 1863) — удзельнік паўстаньня1863—1864 гадоў
- Уладзімер Шахавец (1918, в. Кімія — 1991) — беларускі пісьменьнік, перакладчык
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Карпович: главное, чтобы не простаивали предприятия, а люди были при работе — Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 2022.
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (1 студзеня 2012)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Борисовский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.