Сха

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Сха
Выток каля в. Міхайлова
Вусьце Бярэзіна
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 80 км
Сярэднегадавы сьцёк 3,9 м³/с
Плошча басэйну 577 км²
Нахіл воднай паверхні 0,5 ‰

Сха — рака ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток Бярэзіны (басэйн Дняпра). Даўжыня 80 км. Плошча вадазбору 577 км². Выдатак вады ў вусьці 3,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 .

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца за 0,5 км на ўсход ад вёскі Міхайлова, вусьце ў месьце Барысаве. Цячэ Верхнебярэзінскай раўнінай. Замярзае ў сярэдзіне — канцы сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік мэліярацыйных каналаў.

Даліна да ўтоку ракі Глініца невыразная, ніжэй скрынкападобная, шырынёй 0,3—0,4 км, месцамі 1—2 км. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія (вышыня 15—20 м), парэзаныя ярамі і далінамі прытокаў. Асаблівасьць — шматлікія выхады грунтавых водаў. Абалона двухбаковая, зрэдку чаргуецца па берагах або адсутнічае; шырыня яе ў вярхоўі каля 0,1 км, у месцы ўтоку Неманіцы 0,9 км, у нізоўі зьліваецца з далінай Бярэзіны. Паверхня роўная, месцамі забалочаная і перасечаная мэліярацыйнымі каналамі. У разводзьдзе затапляецца на глыбіню 0,3—0,5 м тэрмінам да 5—10 дзён. Рэчышча ад вытоку на працягу 12,5 км каналізаванае, ніжэй моцназьвілістае, шырынёй 6—12 м. Берагі стромкія і абрывістыя.

Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку красавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем 1,7 м[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 357

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 357
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971