Перайсьці да зьместу

Нача (прыток Бабра)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Нача
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Баркоў
Вусьце Бобр
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 80 км
Сярэднегадавы сьцёк 3,6 м³/с
Плошча басэйну 526 км²
Нахіл воднай паверхні 0,5 ‰

На́ча — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Бабру (басэйн Дняпра). Цячэ ў Крупскім і Барысаўскім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 80 км. Плошча вадазбору 526 км². Выдатак вады ў вусьці 3,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.

Асноўны прыток — рака Блудыня (левы). Прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў.

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца за 1 км на поўнач ад вёскі Баркоў Халопеніцкага сельсавету Крупскага раёну, вусьце на паўднёвай ускраіне вёскі Вяляцічаў Барысаўскага раёну.

Даліна трапэцападобная, у многіх месцах невыразная, шырынёй 1—1,5 км. Схілы спадзістыя (вышыня 4—6 м), у ніжняй плыні мерна стромкія (да 10 м). Абалона двухбаковая, шырынёй 300—600 м, перасечаная мэліярацыйнымі канавамі, большай часткай адкрытая. Рэчышча каналізаванае на працягу 28 км (ад вытоку да вёскі Вялікіх Жаберычаў), на астатнім працягу зьвілістае, шырынёй 5—10 м[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 265—266.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.