Бродня
Бродня | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Прысынак |
Вусьце | Бярэзіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 33 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1,4 м³/с |
Плошча басэйну | 214 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,8 ‰ |
Бро́дня — рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім раёнах Менскай вобласьці Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Даўжыня 33 км. Плошча вадазбору 214 км². Выдатак вады ў вусьці каля 1,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.
Асноўныя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Прысынак Смалявіцкага раёну, упадае ў Бярэзіну каля вёскі Вялікае Стахава Барысаўскага раёну. Цячэ пераважна Верхнебярэзінскай нізінай.
Даліна ў верхняй плыні трапэцападобная (шырыня 3—4 км) са спадзістымі схіламі; у сярэдняй і ніжняй плынях невыразная, зьліваецца з далінамі рэчак Гайна і Бярэзіна. Абалона забалочаная, у верхняй плыні шырынёй 0,3—0,8 км, у ніжняй зьліваецца з прылеглай мясцовасьцю. Рэчышча ад вытоку на 12 км каналізаванае, ніжэй слаба мэандруе. Шырыня ракі ў межань у верхняй плыні 1—3 м, сярэдняй 4—8 м, ніжняй 8—12, у вусьці 15—17 м. Берагі невысокія, часта пераходзяць у абалону, забалочаныя[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 74
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 74
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.