Рова
Выгляд
Рова | |
Рака Рова ў верхнім цячэнні | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля мяст. Зялёны Бор |
Вусьце | Бярэзіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 29 км |
Плошча басэйну | 245 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,9 ‰ |
Ро́ва — рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім раёнах Менскай вобласьці, правы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Даўжыня 29 км. Плошча вадазбору 245 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.
Пачынаецца за 5 км на захад ад мястэчка Зялёны Бор Смалявіцкага раёну, вусьце за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Навасёлкі Барысаўскага раёну. Мае каналізаванае рэчышча на трох дзялянках: выток — 2,2 км на ўсход ад Зялёнага Бору (8,0 км); паўднёвая ўскраіна вёскі Слабодка Барысаўскага раёну — 0,3 км вышэй за вусьце ракі Чарніца (2 км); вёска Краснае Барысаўскага раёну — вусьце (9 км)[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 310
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 310
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў