Перайсьці да зьместу

Мужанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта артыкул пра раку. Калі вас цікавіць вёска, глядзіце Мужанка.
Рака
Мужанка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Зарослае
Вусьце Бярэзіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 34 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,6 м³/с
Плошча басэйну 231 км²
Нахіл воднай паверхні 1 ‰

Мужа́нка — рака ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Даўжыня 34 км. Плошча вадазбору 231 км². Выдатак вады ў вусьці 1,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1‰.

Асноўны прыток — Балотніца (левы).

Пачынаецца каля вёскі Зарослае, вусьце за 1 км на ўсход ад вёскі Глівін. Цячэ Цэнтральнабярэзінскай раўнінай.

Даліна трапэцападобная, шырынёй 0,6—2 км, у верхняй частцы невыразная, у вусьцевай зьліваецца з далінай Бярэзіны. Абалона двухбаковая, шырынёй 0,1—1 км, адкрытая, месцамі асушаная, парэзаная мэліярацыйнымі каналамі. Рэчышча каналізаванае на працягу 4,5 км (ад вёскі Ратуцічы да вёскі Мужанка)[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 252
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 252
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.