Ясельда
Рака | |
Ясельда | |
![]() | |
Агульныя зьвесткі | |
Выток | каля в. Клепачы |
Вусьце | Прыпяць |
Краіны басэйну | Беларусь |
Даўжыня | 242 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 16 м³/с |
Плошча басэйну | 5430 км² |
Месцазнаходжаньне | |
![]() | |
![]() |
Я́сельда — рака ў Берасьцейскай вобласьці Беларусі, левы прыток Прыпяці. Даўжыня — 250 км, вадазбор — 7790 км². Бярэ пачатак за 3 км на поўнач ад вёскі Клепачы Пружанскага раёну. Працякае праз азёры Мотальскае і Спораўскае. Асноўныя прытокі — канал Вінец, Крэчат (справа), Жыгулянка, Агінскі канал (зьлева).
Ясельда злучаная праз Агінскі канал са Шчарай (вадазбор Нёмана), а празь Піну Дняпроўска-Бужанскім каналам з ракой Мухаўцом (вадазбор Заходняга Бугу).
На рацэ знаходзіцца места Бяроза.
На берагах ракі археалягічныя помнікі. Каля вёскі Астровічы — паселішча нэаліту, каля вёскі Мерчыцы — паселішча бронзавага веку, каля вёскі Сушыцк — селішча жалезнага веку.
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Іншыя назвы — Яцольда, Ясольда, Ацольда. Магчыма паходзіць ад агульнаіндаэўрапейскага *альда (рака). Таксама верагодна заходнебалцкае паходжаньне назвы.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ясельда — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў