Перайсьці да зьместу

Андрэй Залізьняк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Залізьняк
па-расейску: Андрей Анатольевич Зализняк
Дата нараджэньня 29 красавіка 1935(1935-04-29)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 24 сьнежня 2017(2017-12-24)[2] (82 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак мовазнавец, дыялектоляг, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра мовазнаўства[3], марфалёгія і расеістыка[d]
Месца працы
Сябра ў Расейская акадэмія навук, Гётынгенская акадэмія навук[d] і Арфаграфічная камісія РАН[d]
Навуковая ступень доктар філялягічных навук[d] (1965)
Навуковы кіраўнік Андрэ Марцінэ[d] і Вячаслаў Іваноў
Вучні Ганна Феліксаўна Літвіна[d], Аляксей Гіпіюс[d], Ганна Уладзіміраўна Дыбо[d] і Ганна Канстанцінаўна Паліванава[d]
Дзеці Ганна Андрэеўна Залізняк[d]
Узнагароды
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Залізьняк (неадназначнасьць).

Андрэ́й Анато́левіч Залізьня́к (29 красавіка 1935, Масква24 сьнежня 2017, Масква[4][5][6]) — савецкі і расейскі лінгвіст. Акадэмік РАН, доктар філялягічных навук, галоўны навуковы супрацоўнік Аддзела тыпалёгіі й параўнальнага мовазнаўства Інстытуту славяназнаўства РАН. Сябра Парыскага (з 1957) і Амэрыканскага (з 1985) лінгвістычных таварыстваў.

Нарадзіўся ў сям’і інжынэра Анатоля Залізьняка і хіміка Тацяны Крапівінай. У 1946 годзе правёў некалькі месяцаў у сваякоў у Пружанах[7], дзе і захапіўся вывучэньнем моваў[8].

Скончыў рамана-германскае аддзяленьне філялягічнага факультэту МДУ (1958), у 1956—1957 гадох стажыраваўся ў Вышэйшай нармальнай школе ў Парыжы. Да 1960 г. вучыўся ў асьпірантуры МДУ, з 1960 году працаваў у Інстытуце славяназнаўства РАН.

У 1965 годзе ў Інстытуце славяназнаўства РАН прадставіў да абароны на ступень кандыдата навук дысэртацыю «Клясыфікацыя й сынтэз расейскіх флектыўных парадыгмаў», за якую яму была прысуджана доктарская ступень.

З 1973 году — прафэсар, выкладаў у МДУ і шэрагу замежных унівэрсытэтаў (ФРН, Францыя, Швайцарыя), у апошнія гады рэгулярна чытаў на філялягічным факультэце МДУ лекцыі пра раскопкі ў Ноўгарадзе і іншых гарадох і пра зьвязаныя зь імі лінгвістычныя знаходкі, у т. л. берасьцяныя граматы.

Сябра-карэспандэнт РАН з 1987 году, акадэмік з 1997 году.

Спэцыяліст у галіне агульнага, параўнальна-гістарычнага й расейскага мовазнаўства, дасьледнік праблем расейскай і славянскай марфалёгіі, лексыкалёгіі, акцэнталёгіі й дыялекталёгіі. Вывучаў старажытныя кантакты славянскіх і іранскіх моў, напісаў кароткі граматычны нарыс санскрыту, зрабіў значны ўнёсак у вывучэньне «Слова пра паход Ігараў».

У працах 1960-х гадоў, абагульненых у дысэртацыі й манаграфіі пра расейскае імянное словазьмяненьне, дэталёва разгледзеў пытаньні марфалягічнай тэорыі й марфалёгіі расейскай мовы, разьвіў і ўдасканаліў ідэі Маскоўскай лінгвістычнай школы, увёў новы спосаб граматычнага апісаньня — граматычны слоўнік.

З 1970-х гадоў займаўся пераважна пытаньнямі гісторыі расейскай і іншых славянскіх моваў. У 1985 годзе апублікаваў манаграфію, у якой упершыню дадзены сынхронны аналіз трох акцэнтуацыйных сыстэмаў (праславянскай, старажытнарускай і сучаснай расейскай), выяўлены сувязі паміж імі.

Заклаў асновы вывучэньня старажытнанаўгародзкага дыялекту па матэрыяле берасьцяных грамат. На працягу многіх гадоў дасьледаваў мову берасьцяных грамат, знойдзеных пры археалягічных раскопках. Напісаў лінгвістычны камэнтар да чатырох тамоў фундамэнтальнага выданьня тэкстаў грамат на бяросьце, падрыхтаванага супольна з археолягам, акадэмікам Валянцінам Яніным.

Зьвярнуў увагу на тое, што нямецка-расейскі філёляг Макс Фасмэр, сябра-карэспандэнт АН СССР і аўтар найбольшага этымалягічнага слоўніка расейскай мовы, дзеля абгрунтаваньня этымалёгіі назвы Літва зь летувіскай мовы прыводзіў сфальсыфікаваную старажытнарускую форму Литъва з спасылкай на Аповесьць мінулых часоў. Аднак напраўду ў адпаведнай крыніцы — як і ў іншых старажытных рускіх крыніцах — бытуе выняткова форма Литва, што фактычна зьняпраўджвае гіпотэзу пра запазычаньне назвы Літва зь летувіскага Lietuvа[9].

  • Ляўрэат Дзямідаўскай прэміі (1997) «за дасьледаваньні ў галіне расейскага й славянскага мовазнаўства»
  • Ляўрэат прэміі Аляксандра Салжаніцына (2007) «за фундамэнтальныя дасягненьні ў вывучэньні расейскай мовы, дэшыфроўку старажытнарускіх тэкстаў; за філіграннае лінгвістычнае дасьледаваньне першакрыніцы рускай паэзіі „Слова пра паход Ігараў“, якое пераканаўча даказала яго сапраўднасьць»
  • Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Расеі (2007) «за выбітны ўклад у разьвіцьцё лінгвістыкі».
  • Узнагароджаны Вялікім залатым мэдалём Расейскай Акадэміі навук (2007) «за адкрыцьці ў вобласьці старажытнарускай мовы раньняга пэрыяду й за доказ аўтэнтычнасьці вялікага помніка рускай літаратуры „Слова пра паход Ігараў“».

Асноўныя публікацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Русское именное словоизменение. — М., 1967 (2-е изд. [с приложением избранных работ по современному русскому языку и общему языкознанию]: М., 2002).
  • Грамматический словарь русского языка: словоизменение. — М., 1977 (4-е изд., испр. и доп. М., 2003).
  • От праславянской акцентуации к русской. — М., 1985.
  • «Мерило праведное» XIV в. как акцентологический источник. — München, 1990.
  • Древненовгородский диалект. — М., 1995 (2-е, переработанное изд. М., 2004).
  • «Слово о полку Игореве»: взгляд лингвиста. — М., 2004 (2-е изд., испр. и доп. М., 2007; 3-е изд., доп. М., 2008).
  • Древнерусские энклитики. — М., 2008.
  • Из заметок о любительской лингвистике. — М., 2010.
  • Труды по акцентологии. — М., 2010. Т. I; 2011. Т. II.
  • Грамматический очерк санскрита // Кочергина В. А. Санскритско-русский словарь. — М., 1978 (4-е изд.: М., 2005).
  • Новгородские грамоты на бересте (из раскопок 1977—1983 гг.) Комментарий и словоуказатель к берестяным грамотам: (Из раскопок 1951—1983 гг.) — М., 1986 (суаўтар).
  • Новгородские грамоты на бересте (из раскопок 1984—1989 гг.) — М., 1993 (суаўтар).
  • Новгородские грамоты на бересте (из раскопок 1990—1996 гг.) — М., 2000 (суаўтар).
  • Новгородские грамоты на бересте (из раскопок 1997—2000 гг.) — М., 2004 (суаўтар).
  1. ^ Bibliothèque nationale de France Andrej Anatolʹevič Zaliznâk // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ Умер лингвист Андрей Зализняк
  3. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  4. ^ Умер лингвист Андрей Зализняк // Lenta.ru, 24 декабря 2017.
  5. ^ Прощание с Андреем Зализняком пройдёт 28 декабря в РАН (рас.) ТАСС Праверана 2017-12-28 г.
  6. ^ Не стало Андрея Анатольевича Зализняка (рас.) Інстытут славяназнаўства РАН Праверана 2017-12-28 г.
  7. ^ Беларускі сьлед у біяграфіі праслаўленага лінгвіста Андрэя Залізьняка, зь якога ўсё і пачалося Культура. Наша Ніва (25 сьнежня 2017). Праверана 30 ліпеня 2018 г.
  8. ^ 80 лет Андрею Зализняку (рас.). Россия К (24 красавіка 2015). Праверана 30 ліпеня 2018 г.
  9. ^ Янин В. Л., Зализняк А. А. Новгородские грамоты на бересте. — М., 1993. С. 245.