Старыя Дарогі
Старыя Дарогі лац. Staryja Darohi | |||||
Агульны выгляд | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1524 | ||||
Горад з: | 1938 | ||||
Былая назва: | Дарогі | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Старадароскі | ||||
Плошча: | 6,97 км² [1] | ||||
Вышыня: | 160 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 10 406 чал.[2] | ||||
шчыльнасьць: | 1492,97 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1792 | ||||
Паштовы індэкс: | 222910 | ||||
СААТА: | 6252501000 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°2′22″ пн. ш. 28°15′54″ у. д. / 53.03944° пн. ш. 28.265° у. д.Каардынаты: 53°2′22″ пн. ш. 28°15′54″ у. д. / 53.03944° пн. ш. 28.265° у. д. | ||||
± Старыя Дарогі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Стары́я Даро́гі — места ў Беларусі, на рацэ Салянцы. Адміністрацыйны цэнтар Старадароскага раёну Менскай вобласьці. Плошча 6,36 км². Насельніцтва на 2018 год — 10 406 чалавек[2]. Знаходзяцца за 148 км на паўднёвы ўсход ад Менску; на аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Слуцак. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Асіпавічы.
Старыя Дарогі — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра сяло Дарогі ў складзе Глускай воласьці Слуцкага княства датуецца 1524 годам[3].
Пад 1582 годам Дарогі ўпамінаюцца як мястэчка на Слуцка-Бабруйскім гасьцінцы. У сярэдзіне XVII ст. Дарогі сталі цэнтрам воласьці. На 1647 год у мястэчку было 95 дамоў. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Дарогі значна пацярпелі ад маскоўскіх захопнікаў. На 1668 год тут засталося 34 двары, 3 вуліцы, сядзібы з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі.
У канцы XVII ст. за 6 км на ўсход зьявілася яшчэ адно паселішча Дарогі і мястэчка пачалі зваць Старымі Дарогамі. У 1695—1744 гадох Старыя Дарогі знаходзілася ў ліку Нойбурскіх маёнткаў. У 1791 годзе мястэчка ўвайшло ў склад Случарэцкага павету[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Старыя Дарогі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Бабруйскім павеце[4]. Статус паселішча панізілі да вёскі, якая з 1828 году знаходзілася ў валоданьні Вітгенштэйнаў. У 1846 годзе Старыя Дарогі перайшлі ў дзяржаўны скарб. На 1886 год тут было 40 двароў, паштовая станцыя. У 1896 годзе за 2 км на захад ад вёскі збудавалі станцыю на вузкакалейнай чыгунцы мясцовага значэньня Асіпавічы — Старыя Дарогі, якую ў 1915 годзе падоўжылі да Слуцку. Чыгункай на Асіпавічы вывозілі лесаматэрыялы. Вакол новай станцыі паступова сфармавалася новае паселішча, якое дала пачатак сучаснаму месту. У 1897 годзе ў Старых Дарогах працавалі лесапільны і фанэрны заводы. У 1914 годзе тут адкрылася расейская народная вучэльня.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Старыя Дарогі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Старыя Дарогі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. З 20 жніўня 1919 да ліпеня 1920 году Старыя Дарогі кантралявалі польскія войскі. У 1921 годзе вёска стала цэнтрам Новадароскай воласьці, 17 ліпеня 1924 году — Старадароскага раёну Слуцкай акругі (25 сьнежня 1962 — 30 ліпеня 1966 году ўваходзілі ў склад Слуцкага раёну). З 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 году вёска знаходзілася ў Бабруйскай акрузе. 3 ліпеня 1925 году Старыя Дарогі зноў атрымалі статус мястэчка. На 1933 год тут працавалі электрастанцыя, лесапільня «Пралетары» і цагельня. 20 лютага 1938 году Старыя Дарогі ўвайшлі ў склад Менскай вобласьці, а 27 верасьня таго ж году атрымалі статус места. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У сьнежні 1992 году ў горадзе разьмяшчаецца 8-ы полк радыяцыйнай, хімічнай і біялягічнай абароны, які зь 1 верасьня 2014 году пераўтварылі ў брыгаду.
28 красавіка 1996 году Старыя Дарогі атрымалі мескі герб. 10 ліпеня 2001 году ў месьце адкрыўся Палац культуры. 24 лістапада 2007 году на тэрыторыі прыватнага музэю адбылося ўрачыстае адкрыцьцё першага ў Беларусі помніка ўдзельнікам Слуцкага збройнага чыну[5].
-
Дом культуры, 1941 г.
-
Дом культуры, 1941—44 гг.
-
Чыгуначная станцыя, 1941—43 гг.
-
Каля чыгункі, 1941—44 гг.
-
Вуліца, 1941—44 гг.
-
Вуліца, 1941—44 гг.
-
Вуліца, 1941—44 гг.
-
Юдэйскія могілкі, 1941—44 гг.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 271 чал.; 1897 год — больш за 2 тыс. чал.[6]
- XX стагодзьдзе: 1917 год — 1996 чал.; 1926 год — 1,8 тыс. чал.; 1933 год — 2,3 тыс. чал.; 1939 год — 4,2 тыс. чал.; 1991 год — 11,5 тыс. чал.; 1994 год — 11,6 тыс. чал.; 2000 год — 11 813 чал.[7]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 12,1 тыс. чал.[8]; 2006 год — 11,4 тыс. чал.; 2009 год — 11 036 чал.[9] (перапіс); 2013 год — 10 300 чал.[10]; 2016 год — 10 425 чал.[11]; 2017 год — 10 468 чал.[12]; 2018 год — 10 406 чал.[2]
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Старых Дарогах працуюць 4 сярэднія, спартовая школы, школа мастацтваў, дзіцячы дом, 6 дашкольных установаў.
Мэдыцына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць мескія лякарня і паліклініка.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеюць 2 бібліятэкі, дом культуры, народны драматычны тэатар.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы харчовай, лёгкай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Старых Дарогаў |
---|
|
Апроч таго, працуюць хлебазавод, пладова-агароднінны і мэханічны заводы, цэх безалькагольных напояў, швацкая фабрыка, лясная гаспадарка, будаўнічыя арганізацыі.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеюць прыватны музэй Анатоля Белага і Старадароскі мастацкі музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Старыя Дарогі»[13].
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Воданапорная вежа (пач XX ст.)
- Лядоўня (2-я пал. ХІХ)
- Могілкі юдэйскія
- Паштовая станцыя (2-я пал. ХІХ ст.)
- Чыгуначная гаспадарчая пабудова (пач. XX ст.)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1920-я гады ў Старых Дарогах існавалі царква, касьцёл, сынагога і некалькі малітоўных дамоў[14].
Войска
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2022 год у Старых Дарогах месьцілася 288-я база рэзэрву аўтамабіляў Узброеных сілаў Беларусі[15].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Музэй Анатоля Белага
-
Старая вадацяжная вежа
-
Лядоўня
-
Чыгуначныя кашары
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Анатоль Белы (1939—2011) — беларускі грамадзка-культурны дзяяч, навуковец, калекцыянэр, стваральнік прыватнага мастацкага музэю
- Альбэрт Міхайлаў (1947—2010) — беларускі паэт
- Кацярына Барысевіч (нар. 1984) — беларуская журналістка, вязень сумленьня
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Об установлении границ города Старые Дороги Стародорожского района Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 января 2017 г. № 185
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ а б Насевіч В. Старыя Дарогі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 630.
- ^ Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 235.
- ^ Гусева Т. Угодкі Слуцкага збройнага чына сьвяткавалі паасобку, Салідарнасьць, 26 лістапада 2007 г.
- ^ Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
- ^ Калешка А., Насевіч В. Старыя Дарогі // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 413.
- ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. С. 166.
- ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 5. — Менск, 2014. С. 9.
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
- ^ Соркіна І. Праблемы мястэчак Беларусі на старонках часопіса «Наш Край» (другая палова 1920-х гадоў) // Гістарычны Альманах. Том 10, 2004.
- ^ Расея масава завозіць у Беларусь дроны, а вывозіць тэхніку і боепрыпасы // Партал «Наша ніва», 11 кастрычніка 2022 г. Праверана 12 кастрычніка 2022 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Мікіцінскі У. Дванаццаць дзён краязнаўчага вандравання: м. Старыя Дарогі // Наш край. № 3 (42), 1929.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Старадарожскага р-на / Уклад.: А. І. Валахановіч, К. І. Дамарад; Рэдкал.: А. І. Валахановіч, А. І. Галота і інш. — Мн.: Вышэйшая школа, 1998. — 366 с.: іл. ISBN 985-06-0251-1.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|