Анатоль Белы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Анатоль Яўхімавіч Белы
Дата нараджэньня 10 сьнежня 1939
Месца нараджэньня Старыя Дарогі, Менская вобласьць
Дата сьмерці 15 лістапада 2011 (71 год)
Месца сьмерці Менск, Беларусь
Альма-матэр Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак гісторык і калекцыянер мастацтва

Анатоль Яўхімавіч Белы (10 сьнежня 1939, Старыя Дарогі, Менская вобласьць — 15 лістапада 2011, Менск) — беларускі грамадзка-культурны дзяяч, навуковец, калекцыянер, стваральнік прыватнага мастацкага музэю ў Старых Дарогах.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працаваў на самалёце Ан-2 у якуцкім авіяатрадзе ў ЯАССР. Вучыўся ў Якуцкім дзяржаўным унівэрсытэце ў г. Якуцку.[1] Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт у 1967 годзе. Старшыня грамадзка-асьветніцкага клюбу «Спадчына» (1984). Сумесна зь сябрамі клюбу «Спадчына» ў 1985 годзе выступіў ініцыятарам звароту ў ЦК КПБ, Саўмін БССР і ВС БССР аб ушанаваньні 125-х угодкаў студзеньскага паўстаньня 1863 году пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Адзін з прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, якія падпісалі ліст ў ЦК КПСС аб стане беларускай мовы і культуры ў Беларусі. З 1995 году выкладаў у БДУ. Сябар Саюзу мастакоў Беларусі (1995), Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (1999). Адзін з заснавальнікаў таварыства «Бацькаўшчына». Адзін з заснавальнікаў і Ганаровы сябар рэдкалегіі беларуска-амэрыканскага часопіса «Полацак» (1991, Кліўлэнд, ЗША).

Сабраў вялікую калекцыю твораў жывапісу, графікі, мэдальернага і дэкаратыўнага мастацтва (каля 3000 адзінак). Арганізатар тэматычных выставаў. Частку сабраных твораў перадаў ВНУ, дзяржаўным музэям. На аснове сваёй калекцыі ў 1990 годзе заснаваў, а 11 сьнежня 1999 году адкрыў на сваёй сядзібе ў горадзе Старыя Дарогі прыватны музэй выяўленчага мастацтва. Выдаў больш за 150 артыкулаў пра беларускае мастацтва і яго гісторыю.

За ўдзел у палітычных акцыях быў неаднаразова арыштаваны, звольнены з працы выкладчыка БДУ.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Прыняты ў саюз пісьменнікаў… Белы Анатоль Яўхімавіч. // Літаратура і мастацтва. 26 чэрвеня 1998. С. 4. — прынамсі там паведамляецца, што ён скончыў ЯДУ у 1967 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]