Альбэрт Міхайлаў
| Альбэрт Міхайлаў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 15 кастрычніка 2002[1] (23 гады) | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Ураджайная[d] | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2020 | Смаргонь | 2 (0) |
| 2021—2022 | Энэргетык-БДУ | 2 (0) |
| 2022 | → Ліда | 16 (5) |
| 2023 | Арсэнал Койданаў | 29 (10) |
| 2024 | Смаргонь | 0 (0) |
| 2025— | Ураджайная[d] | |
Альбэ́рт Аляксандравіч Міха́йлаў (нар. 15 кастрычніка 2002) — беларускі футбаліст, нападнік «Смаргоні».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У другой палове 2020 году абараняў колеры «Смаргоні» ў Першай лізе, а ў пачатку 2021 году далучыўся да складу «Энэргетыка-БДУ», дзе стаў выступаць за клюбны дубль. У канцы 2021 году пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды сталічнага клюбу. 28 лістапада 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшае лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матчу апошняга тура супраць «Іслачы» (4:0).
У чэрвені 2022 году быў аддадзены ў арэнду «Лідзе»[2], дзе рэгулярна зьяўляўся на полі. Па заканчэньні арэнды ў сьнежні 2022 году стаў трэнавацца з «Энэргетыкам-БДУ»[3]. У пачатку 2023 году праходзіў прагляд у «Віцебску», а пасьля далучыўся да «Арсэналу», зь якім у сакавіку склаў працоўную ўгоду[4]. У лютым 2024 году прыяднаўся да шыхтаў «Смаргоні»[5], дзе некалі пачынаў кар’еру.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Albert Mikhailov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Альберт Михайлов уходит в аренду Архівавана 29 чэрвеня 2022.
- ↑ Команда вышла из отпуска (рас.). Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ» (2022-12-08). Праверана 2022-12-10 г. Архіўная копія ад 9 снежня 2022 г.
- ↑ Альберт Михайлов и Павел Сушков подписали контракты с дзержинским "Арсеналом" (рас.) Праверана 2023-03-22 г.
- ↑ Экс-нападающий "Арсенала" вернулся в "Сморгонь" (рас.)