Перайсьці да зьместу

Балотчыцы (Слуцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Балотчыцы
трансьліт. Balotčycy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Слуцкі
Сельсавет: Беліцкі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1795
Паштовы індэкс: 223629
СААТА: 6246804011
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 52°55′12″ пн. ш. 27°24′0″ у. д. / 52.92° пн. ш. 27.4° у. д. / 52.92; 27.4Каардынаты: 52°55′12″ пн. ш. 27°24′0″ у. д. / 52.92° пн. ш. 27.4° у. д. / 52.92; 27.4
Балотчыцы на мапе Беларусі ±
Балотчыцы
Балотчыцы
Балотчыцы
Балотчыцы
Балотчыцы
Балотчыцы

Бало́тчыцы[1] (мясцовая назва— Бало́чычы[1]) — вёска ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавету.

Дакладная дата ўтварэньня паселішча не вядомая, аднак у XVI стагодзьдзі Балотчыцы ўжо існавалі. Паселішчы з такімі назвамі зьявіліся ў Вялікім Княстве Літоўскім у выніку валочнай памеры XVI ст. — аграрнай рэформы, якая праводзілася па ініцыятыве міланскім прынцэсы, каралевы польскай і вялікай княгіні літоўскай Боны Сфорца.

У 1799 годзе ў цэнтры вёскі быў пабудаваны філіяльны касьцёл ад Слуцкай фары - парафіяльнага (парафіяльнага) касьцёлу, пабудаванага ў 1419 годзе. У 1834 годзе яго зьмяніў новы драўляны храм. У 1856 годзе ў Балотчыцах зьявілася праваслаўная царква ў гонар Праабражэньня Гасподняга, пабудаваная на сродкі памешчыцы Непакойчыцкай. Драўляны храм узьвялі за паўвярсты ад вёскі, перажываючы, што "паны-ляхі не дазваляюць будаваць у цэнтры вёскі". Пасьля паўстаньня 1863 годау касьцёл быў зачынены і каля 20 гадоў будынак пуставаў, а пад канец XIX стагодзьдзя сюды перавялі Праабражэнскую царкву. Старое ж будынак, якое было пабудавана за вёскай, пераасьвяцілі ў Мікалаеўскую царкву.

У пачатку XX стагодзьдзя ў вёсцы налічвалася 178 двароў, 1181 жыхар; засьценак, 34 двары, 250 жыхароў.

Недалёка ад вёскі былі залежы мелу. Сяляне рабілі з яго круглякі, сушылі і прадавалі на рынку.

Пасьля 1905 году мясцовыя каталікі ўвялі на паўднёва-заходняй ускраіне Балотчыц новы драўляны касьцёл. Такая дзейнасьць была вызвана даволі немалой колькасьцю мясцовай шляхты. З шляхецкіх родаў вядомыя Развадоўскія, Вішнеўскія, Данілецкія, Хаўстовічы, Кернаўскія, Гурбановічы і гіншыя. Развадоўскія зьехалі з краіны ў 1905 годзе, пакінуўшы каменны палац, ці, па іншай інфармацыі, прадаўшы яго іншыі уладальнікам. За будынкам ніхто не глядзеў, паступова ён пачаў разбурацца. Частку цэглы разабралі на фундаменты для хат сяляне, частка цэглы была выкарыстана для Слуцкага кансервовага заводу.

У 1920-1930-х гадах савецкая ўлада зачыніла ў Балотчыцах усе храмы, прычым цэрквы неўзабаве былі зьнішчаны. Падчас Вялікай Айчыннай вайны будынак былога касьцёлу прыстасавалі пад праваслаўную царкву. Але ў 1956 годзе яе зноў зачынілі, зладзіўшы тут калгасны склад атрутахімікатаў. Нягледзячы на гэта, храм быў абвешчаны помнікам архітэктуры драўлянага дойлідзтва.

На сярэдзіну XX стагодзьдзя вёска складалася з шматлікіх сёл. Самымі старымі сёламі зьяўляюцца Старое Сяло і Крыніца. Пазьней (прыблізна XIX ст.) былі заснаваныя такія сёлы як Чвэрці, Копань, Новае Сяло, Дзехцяніца, Раёўка, Дубаўка. Таксама ў склад вёскі ўваходзіў Балочыцкі засьценак, зараз гэта Балочыцы Салігорскага раёна (праз што ўтварылася гідранімічная памылка, што раку, якая цячэ ля Балочыцкага засценка, сталі называць Сівельгаю, хаця яе гістарычная назва— Млынка, а сапраўдная Сівельга цячэ ў Балочыцах Слуцкага раёну).

У пасьляваенныя гады ў вёсцы было выкапана некалькі кар'ераў. Адзін з іх быў гліняны, адзін— крэйдавы. На дадзены момант ад кар'ераў нічога не засталося, акрамя даволі буйной сажалкі каля сяла Дубаўка (паўднёва-заходняя частка Балочыч)

Паступова, пасьля заснаваньня Салігорска, людзі з вёскі пачалі раз'яжджацца, і вёска пачала выміраць. Так вымерла Копань, Раёўка, Дубаўка на стадыі выміраньня зараз. У вёсцы былі зачыненыя такія прадпрыемствы як цагельны завод, і завод для зарыхтоўкі сыравіны для вытворчасці мамелада і зефіра.

З 1992 году сьвятыня зноў пачала дзейнічаць як праваслаўная царква, але нядоўга. На мяжы ХХ-ХХІ стст. у Балотчыцах была пабудавана новая драўляная царква ў гонар Праабражэньня Гасподняга.

  • 2009 — 415 чалавек[2]
  • Курган на поўначы ад вёскі, каля могілак пасярод поля (вядомы з 1924 году)
  • Курганны могільнік на могілках (29 насыпаў)
  • Старая драўляная царква, былы касьцёл, узьведзены на паўднёвым захадзе вёскі на Свідзінскіх могілках (збоку ад вуліцы Крыніца)

Са страчанай спадчыны — тры ветраных млыны, адзін вадзяны млын (утвораны на рацэ Сівельга ля маста каля новай царквы), а таксама палац Развадоўскіх, што знаходзіўся таксама недалёк вадзянога млына (гаспадар палаца зьехаў у 1905 годзе, палац паступова разьбіраўся на цэглу, частка цэглы была выкарыстаная для пабудовы кансэрнага завода ў Слуцку).

  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Статыстыка перапісу 2009 году
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка: у 2 кн. / уклад. В. С. Відлога; рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш.; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БЕЛТА, 2001.