Першамайскі сельсавет (Слуцкі раён)
Першамайскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Гольчычы |
Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва |
|
![]() |
Першама́йскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Гольчычы.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
20 жніўня 1924 году створаны Гольчыцкі сельсавет у складзе Грэскага раёну Слуцкай акругі.
У 1931 годзе сельсавет перайменаваны ў Першамайскі.
8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Слуцкага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет перададзены адноўленаму Грэскаму раёну.
16 ліпеня 1954 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Палікараўскага сельсавету.
17 сьнежня 1956 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Слуцкага раёну. На 1 студзеня 1974 годe ў складзе сельсаветe было 15 населеных пунктаў[1]. 5 сакавіка 1981 году цэнтар сельсавета перайменаваны ў Гольчычы.
Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавету — 1399 чалавек[2], зь іх 98,5 % — беларусы, 1,3 % — расейцы[3].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2. С. 168
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. С. 352