Перайсьці да зьместу

Сяраскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяраскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Сярагі
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Насельніцтва
Месцазнаходжаньне
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Сяра́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёну Менскае вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сярагі.

20 жніўня 1924 году створаны Сяраскі сельсавет у складзе Слуцкага раёну Слуцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі.

Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці. З 20 верасьня 1944 году па 8 студзеня 1954 году ў складзе Бабруйскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Лучнікоўскага сельсавету[2].

28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя вёска Бязьверхавічы і пасёлкі Бязьверхавічы, Рэтаўшчына, якія ўваходзілі ў склад Акцябарскага сельсавету[3].

Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавету (8 населеных пунктаў) — 3531 чалавек[4], зь іх 94,9% — беларусы, 3,6% — расейцы[5].

  1. Численность сельского населения в разрезе сельсоветов (рас.)Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.  (рас.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года  (рас.)