Покрашаўскі сельсавет
Покрашаўскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Покрашава |
Дата ўтварэньня | 26 лютага 1932 |
Насельніцтва |
|
Тэлефонны код | +375 1795 |
![]() |
По́крашаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёну Менскае вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Покрашава.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Утвораны 26 лютага 1932 года як Покрашаўскі нацыянальны польскі сельсавет у складзе Слуцкага раёну БССР. 20 лістапада 1934 году рэарганізаваны ў беларускі сельсавет, з часткі сельсавету ўтвораны Замасьцянскі нацыянальны польскі сельсавет. З 12 лютага 1935 году ў складзе Грэскага раёну, з 21 чэрвеня 1935 году Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Грэскім раёне Менскай вобласьці. З 20 верасьня 1944 году па 8 студзеня 1954 году ў складзе Бабруйскай вобласьці. З 17 сьнежня 1956 году ў складзе Слуцкага раёну.
Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавета — 2287 чалавек[1], зь іх 95,4 % — беларусы, 3,3 % — расейцы, 0,6 % — украінцы[2].
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2. С. 168
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. С. 352