Нічыпар Мяцельскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Нічы́пар Мяце́льскі (1905, в. Ануфравічы, цяпер Грэскі сельсавет, Слуцкі раён — 6 красавіка 1943, ваколіцы Рудзенску, Пухавіцкі раён) — дзеяч беларускага адраджэньня.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1924 годзе браў удзел у падпольнай антыбальшавіцкай арганізацыі Юркі Лістапада, а пасьля вызваленьня настаўнічаў у вёсцы Цітва пад Рудзенскам, дзе застаўся і пры нямецкіх акупантах. Напачатку 1943 году менская «Беларуская газэта» надрукавала артыкул Рыгора Крушыны «Зь мінулых дзён. Судовы працэс над Лістападам», дзе ўзгадваўся й Мяцельскі як прыхільнік арганізавацыі беларускіх вайсковых аддзелаў і стварэньня нацыянальнага ўраду. У выніку гэтага быў схоплены савецкімі партызанымі 2-е Менскае брыгады (камандзір С. Іваноў), якімі быў абвінавачаны ў аднаўленьні контрарэвалюцыйнае дзейнасьці й прыналежнасьці да мясцовае суполкі Беларускае незалежніцкае партыі. Расстраляны.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]