Вясейскі сельсавет
| Вясейскі сельсавет | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | сельсавет Беларусі[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Вясея |
| Дата ўтварэньня | 16 ліпеня 1954 |
| Насельніцтва |
|
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| | |
Вясе́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Вясея.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Утвораны 20 жніўня 1924 году як Прошчыцкі сельсавет у складзе Слуцкага раёну Слуцкай акругі БССР. Цэнтар — вёска Прошчыцы. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці. У 1939 годзе цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Вясея. З 20 верасьня 1944 году па 8 студзеня 1954 году ў складзе Бабруйскай вобласьці.
16 ліпеня 1954 году сельсавет перайменаваны ў Вясейскі з цэнтрам у вёсцы Вясея[2]. 10 траўня 1960 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Мялешкавіцкага сельсавету, у склад Бокшыцкага сельсавету перададзены 7 населеных пунктаў (Гарохаўка, Кулікі, пасёлак ільнозаводу, Малая Падзер, Міхейкі, Новая Ніва і Прошчыцы)[3].
На 1 студзеня 1974 году ў складзе сельсавету было 18 населеных пунктаў[4]. 30 сакавіка 2016 году ў склад сельсавету перададзеныя вёскі Каліта, Кучына, Падлошыца, Стары Гуткоў, якія ўваходзілі ў склад Сораскага сельсавету[5].
Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавету (17 населеных пунктаў) — 2391 чалавек[6], зь іх 92,8 % — беларусы, 4,2 % — расейцы[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Численность сельского населения в разрезе сельсоветов (рас.) — Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1974 года. — 5-е издание. — Мн.: Беларусь, 1974. — 246 с.: ил. С. 157
- ↑ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2016 г. № 129 (рас.) Праверана 2 ліпеня 2016 г.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (рас.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (рас.)