Васіль Мяцельскі
Выгляд
Васіль Мяцельскі | |
Дата нараджэньня | 1901 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | невядома |
Занятак | навуковец |
Месца працы |
Васі́ль Уладзімяронак Мяце́льскі (1901, мяст. Грэск, Слуцкі павет, Менская губэрня, цяпер Слуцкі раён, Менская вобласьць — ?) — беларускі навуковец.
Зь сялянскае сям’і. Атрыгмаў вышэйшую адукацыю, уступіў у ВКП(б) (1924). У 1930-я дацэнт Горацкае сельскагаспадарчае акадэміі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. У 1933 выключаны з ВКП(б) пры чыстцы. Арыштаваны 11 жніўня 1933 у Горках па адрасе: Ленінскі бульвар, д. 2, кв. 8. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 14 лістапада 1933 як «сябар шпіёнска-дывэрсійнае арганізацыі БНЦ» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 7 траўня 1956. Асабовая справа М. 5937-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- МЯЦЕЛЬСКІ Васіль Уладзіміравіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.