Урэцкі сельсавет (Слуцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Урэ́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Ўрэчча (да 15 ліпеня 1935 году — вёска, з 27 верасьня 1938 году — гарадзкі пасёлак).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Слуцкага раёну Слуцкай (з 9 чэрвеня 1927 году — Бабруйскай) акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы, 26 ліпеня 1930 году ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу, 20 лютага 1938 году ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці. 23 чэрвеня 1940 году гарадзкі пасёлак Урэчча выдзелены з складу Ўрэцкага сельсавету, які быў перайменаваны ў Тэльманаўскі зь пераносам цэнтра ў вёску Паўстынь.

Зараз тэрыторыя былога сельсавету ўваходзіць у склад Любанскага раёну.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]