Радзівілішкі
Радзівілішкі лац. Radziviliški | |||||
лет. Radviliškis | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1529 | ||||
Горад з: | 1923 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Шавельскі | ||||
Плошча: | 17,32 км² | ||||
Вышыня: | 117 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 15 643 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 903,18 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°48′0″ пн. ш. 23°33′0″ у. д. / 55.8° пн. ш. 23.55° у. д.Каардынаты: 55°48′0″ пн. ш. 23°33′0″ у. д. / 55.8° пн. ш. 23.55° у. д. | ||||
Радзівілішкі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.radviliskis.lt/ |
Радзівілі́шкі (лет. Radviliškis) — места ў Летуве, каля ракі Бержы. Адміністрацыйны цэнтар Радзівілішкаўскага раёну Шавельскага павету. Насельніцтва на 2023 год — 15 112 чалавек.
Радзівілішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Жамойці, якое ўлады Летувы абвясьцілі часткай афіцыйнага летувіскага этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштайція».
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Радзівіл цалкам адпавядае засьведчанаму ў гістарычных крыніцах старажытнаму германскаму імя Ratwilius[1][2].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1584 годзе гэтае паселішча заснаваў Крыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»[6]. Радзівілы, якія валодалі паселішчам з 1529 да 1764 году. У 1687 годзе вялікі князь Ян Сабескі надаў мястэчку права мець свой кірмаш. Радзівілішкі некалькі разоў руйнаваліся войскамі Маскоўскай дзяржавы, а таксама цярпелі ад іншых заваёўнікаў. Па чуме 1708—1710 гадоў у мястэчку зусім не засталося жыхароў.
У выніку трэцяга падзел Рэчы Паспалітай (1795 год) Радзівілішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1870 годзе праз паселішча прайшла чыгунка Ліепая — Ромны, а ў 1873 годзе — Радзівілішкі — Дзьвінск, па чым мястэчка пачалі хутка разьвівацца.
У 1919 годзе Радзівілішкі трапілі ў склад Летувіскай Рэспублікі, дзе ў 1923 годзе атрымалі статус места.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 162.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (fin), le nom de Radziwill // Revue internationale d’onomastique. Nr. 4, 1964. P. 281—292.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Alexandrowicz S. Geneza i rozwój sieci miasteczek Białorusi i Litwy do połowy XVII w. // Acta Baltico-Slavica. T. 7, 1970. S. 101.