Панявеж
| Панявеж лет. Panevėžys | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Летува | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Павет | Панявескі | ||||
| Раён | Панявескі гарадзкі | ||||
| Першыя згадкі | 1503 | ||||
| Дата заснаваньня | 1503[1] | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Мэр | Рыціс Мікалас Рачкаўскас[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 50 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 61 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 55°44′ пн. ш. 24°21′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 98 598 чал. (2018) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 845 | ||||
| Паштовы індэкс | 35001 | ||||
| Сайт | panevezys.lt | ||||
| Панявеж на мапе Летувы Панявеж | |||||
Паняве́ж (лет. Panevėžys) — горад у Летуве, на рацэ Нявежы. Адміністрацыйны цэнтар Панявескага павету і Панявескага гарадзкога раёну. Насельніцтва на 2018 год — 98 598 чалавек (пяты колькасьцю насельніцтва ў краіне). Знаходзіцца на аўтамагістралі Вільня — Рыга, чыгункай злучаецца зь Дзьвінскам і Шаўлямі, дзейнічаюць два аэрапорты мясцовага значэньня.
Панявеж — места гістарычнай Жамойці, якое ў 2003 годзе абвясьцілі цэнтрам афіцыйнага летувіскага этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштайція» (атрымаў мянушку Aukstaitjos sostine — «сталіца Аўкштайціі»).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праграмы выкладаньня летувіскай мовы ў настаўніцкай сэмінарыі, адкрытай уладамі Расейскай імпэрыі ў Панявежы — сталіцы сучаснай «Аўкштайціі»: рас. «Программа преподавания жмудского языка» (налева), рас. «Программа жмудско-литовского языка» (направа)
| ||
Упершыню Панявеж упамінаецца 7 верасьня 1503 году ў грамаце вялікага князя літоўскага Аляксандра Ягелончыка, дзе бурмістру Рымгалаў даравалася зямля з умовай пабудовы на ёй касьцёла. На правым беразе Нявежы ўтварылася паселішча з касьцёлам, Рынкам, карчмой, броварняй і лазьняй, якое атрымала назву Стары Панявеж. У пачатку ХVІ стагодзьдзя на левым беразе Нявежы на дзяржаўных землях утварылася новае паселішча, якое атрымала назву Новы Панявеж. Абедзьве часткі аб’ядналіся ў 1780 годзе. У 1727 годзе ў Панявежы заснавалі кляштар ордэну піяраў, пры якім пачаў дзейнічаць калегіюм — першая сярэдняя навучальная ўстанова ў горадзе.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Насельніцтва сучаснага Панявежу складаецца зь летувісаў (96%), расейцаў (2,6%), беларусаў (0,2%), украінцаў (0,2%) і іншых (3,6%).
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Панявеж — цэнтар прамысловасьці Летувы, тут разьмяшчаюцца некалькі буйных прадпрыемстваў, заснаваныя яшчэ ў часы СССР.