Лявон Рыдлеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лявон Рыдлеўскі
Дата нараджэньня 14 кастрычніка 1903(1903-10-14)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 24 кастрычніка 1953(1953-10-24) (50 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак актывіст, змагар супраціву, мілітант
Месца працы

Ляво́н Рыдле́ўскі (14 кастрычніка 1903, мяст. Ульянавічы Магілёўскай губэрні, цяпер Сеньненскі раён — 24 кастрычніка 1953, Лёндан) — беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч.

Біяграфічныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1917—1920 навучаўся ў Слуцкай беларускай гімназіі, сябра культурна-асьветніцкага гуртка «Папараць-кветка». У 1923 годзе скончыў Віленскую беларускую гімназію, у 1929-м — Вышэйшы політэхнічны інстытут у Подэбрадах (Чэхаславаччына).

Быў адным з самых маладых удзельнікаў Слуцкага паўстаньня 1920 году[1] і антысавецкага партызанскага руху на Палесьсі да 1921 году. Падчас навучаньня ў Чэхаславаччыне быў сябрам Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў замежжа і Заходняй Беларусі. У 1929 разам зь Міколам Абрамчыкам выехаў у Францыю[1]. Быў ініцыятарам стварэньня і адным з кіраўнікоў «Хаўруса беларускай працоўнай эміграцыі ў Францыі» ў Парыжы (1930—31). На пачатку Другой сусьветнай вайны дамогся дазволу ваяваць беларусам у складзе францускага замежнага легіёну; падчас акупацыі Францыі ўдзельнічаў у францускім Супраціве.

У 1945-1947 выдаваў газэту «Беларускія навіны».

Надмагільны камень на магіле Лявона Рыдлеўскага ў дзень яго адкрыцьця і блаславеньня 27 лістапада 2010 году, у дзень сьвяткаваньня ўгодкаў Слуцкага паўстаньня

У 1947 годзе абраны сакратаром Прэзыдыюму, пазьней — віцэ-прэзыдэнтам Рады БНР. У лістападзе 1948 на 1-м сусьветным зьезьдзе беларускай эміграцыі выбраны старшынём «Сусьветнага аб’яднаньня беларускай эміграцыі». Падтрымліваў цесныя сувязі зь Беларускім домам ордэна марыянаў і іншымі рэлігійнымі арганізацыямі.

Лявон Рыдлеўскі памёр 24 кастрычніка 1953 году, быў пахаваны на могілках Гэмпстэд у Лёндане. 11 сьнежня 1955 году на ягонай магіле быў усталяваны помнік, які пазьней зьнік. 27 лістапада 2010 году помнік Лявону Рыдлеўскаму быў адноўлены[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]