Перайсьці да зьместу

Падбродзьдзе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Падбродзе»)
Падбродзьдзе
лет. Pabradė
Населены пункт
Герб
Краіна Летува
Павет Віленскі
Раён Сьвянцянскі
Першыя згадкі XV стагодзьдзе
Горад з 1919
Геаграфія
Плошча 11,11 км²
Вышыня НУМ 124 м
Часавы пас
Каардынаты 54°58′50″ пн. ш. 25°46′00″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 5459 чал. (2018)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 18175
Сайт svencionys.lt/lit/I_prad…
Падбродзьдзе на мапе Летувы
Падбродзьдзе
Падбродзьдзе
Падбродзьдзе

Падбродзьдзе (па-летувіску: Pabradė) — горад у Летуве, знаходзіцца ў Сьвянцянскім раёне Віленскага павету. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота. Падбродзе знаходзіцца на рацэ Жэймяне, пры ўпадзеньні ў яе ракі Дубінкі. Горад аддалены ад Сьвянцянаў на 38 км. Да 1939 году горад уваходзіў у склад Польшчы (Сьвянцянскі павет), зьяўляўся буйным чыгуначным вузлом на лініі Варшава — Дзьвінск.

На 2021 год на вайсковым палігоне ў Падбродзьдзі за 15 км ад беларуска-летувіскай мяжы знаходзілася батальённая тактычная група[1].

Першыя ўспаміны аб Падбродзе датуюцца канцом XV стагодзьдзя. У гэтыя час гэта выла невялікая вёска, у якой да 1928 году не было нават школы. У канцы ХІХ стагодзьдзя, разам з пракладкай Варшаўска-Пецярбурскай чыгункі, у паселішчы значна ўзрасла колькасьць насельніцтва (да 312 хатаў). Большасьсь жыхароў была непісьменная, і тыя хто меў дастаткова грошаў езьдзіў вучыцца ў Беларусь у Кемелішкі[Крыніца?].

У 1905 годзе ў вёсцы Баярэле, каля Падбродзьдзя (цяпер гэта частка гораду), была пабудавана трохгадовая пачатковая школа. Усе тры клясы вучыліся ў адным пакоі.

У 1919 годзе праездам да роднага дома ў вёсцы Зулаве, тут затрымаўся Юзэф Пілсудзкі. Жыхары зьвярнуліся да маршала з просьбай надаць Падбродзю статуса гораду і гэты статус быў атрыманы[Крыніца?].

У 1928 годзе пачалася пабудова сямігадовай школы. Праз тры гады, у 1931 годзе будова была скончана і школа атрымала імя Пілсудзкага.

У 1939 годзе горад, разам зь Віленшчынай быў далучаны да БССР, але ў 1940 годзе адыйшоў да Летувіскай ССР.