Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
Фантан перад галоўным корпусам (чэрвень 2010 г.)
Дэвіз па-беларуску Веды для эфэктыўнага кіраваньня
Заснаваны 29 студзеня 1991 (28 гадоў таму)
Тып дзяржаўны
Рэктар Марат Жылінскі
Факультэтаў 5
Колькасьць пэрсаналу 350
Колькасьць студэнтаў 9000 (2015)
Колькасьць асьпірантаў 150 (2009)
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 53°53′12″ пн. ш. 27°32′20″ у. д. / 53.88667° пн. ш. 27.53889° у. д. / 53.88667; 27.53889Каардынаты: 53°53′12″ пн. ш. 27°32′20″ у. д. / 53.88667° пн. ш. 27.53889° у. д. / 53.88667; 27.53889
Горад Менск
Краіна Беларусь
Кампус Гарадзкі
Былыя назвы Акадэмія кіраваньня пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь (да 23 лістапада 1994 г.), Акадэмія кіраваньня пры Кабінэце міністраў Рэспублікі Беларусь (да 26 чэрвеня 1995 г.)[1]
Колеры сіні, залаты
Адміністрацыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт www.pac.by
Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь на мапе Беларусі
Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь

Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (АКПРБ) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі ў галіне кіраваньня, заснаваная ў студзені 1991 году ў Менску на аснове скасаванага Міжгаліновага інстытуту павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіроўных кадраў. Зь лютага 1992 г. галоўны корпус месьціцца па вул. Маскоўская, д. 17. Са сьнежня 2004 г. другі корпус — па вул. К.Маркса, д. 22. На 2015 г. навучэнцаў разьмяшчалі ў 3 гуртажытках на 916 месцаў: № 1 (вул. К.Маркса, д. 22а); № 2 (вул. Сурганава, д. 47, корп. 4); № 3 (вул. Шчорса, д. 5). Спартовы комплекс (вул. Шчорса, д. 5а) улучаў баскетбольна-валейбольную пляцоўку, басэйн, залу аэробікі і трэнажорную залу на 124 месцы агулам. Бібліятэка налічвала 274 тыс. кніг і 35 тыс. пэрыёдыкі, мела студэнцкую чытальню на 40 месцаў.

Навучаньне і дасьледаваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акадэмія кіраваньня ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. На 2015 г. улучала 2 інстытуты, 5 факультэтаў і 17 катэдраў. Інстытут кіраўніцкіх кадраў меў 3 факультэты і вёў навучаньне мэнэджараў, эканамістаў і юрыстаў на ступенях бакаляўра (4 гады) і магістра (год). Інстытут дзяржаўнай службы меў 2 факультэты і рыхтаваў дзяржаўных кіраўнікоў (год) пасьля бакаляўрыяту. З 1992 г. у асьпірантуры (3 гады) ажыцьцяўляецца падрыхтоўка да абароны дысэртацыяў[2] на навуковыя званьні кандыдатаў палітычных і эканамічных навук. З 1993 г. у дактарантуры — на званьне доктара эканамічных навук.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

29 студзеня 1991 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь Пастановай № 33 ухваліў стварэньне Акадэміі кіраваньня на аснове зачыненага Міжгаліновага інстытуту павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіроўных кадраў пры Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі[3]. 2 красавіка стварылі бібліятэку. У чэрвені 1992 г. адбыўся першы выпуск слухачоў. У 1996 г. стварылі Інстытут вышэйшых кіраўніцкіх кадраў (ІКК; 3 факультэты: 1. кіраваньня, 2. інавацыйнай падрыхтоўкі, 3. даўнівэрсытэцкай падрыхтоўкі). 14 верасьня 2000 г. заснавалі Інстытут дзяржаўнай службы (ІДС; 2 факультэты: 1. падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі, 2. павышэньня кваліфікацыі) і Навукова-дасьледніцкі інстытут тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіраваньня (НДІ ТПДК; 4 цэнтры: 1. дасьледаваньня дзяржаўнага кіраваньня, 2. дасьледаваньня дзяржаўнай кадравай палітыкі, 3. навукова-мэтадычнага суправаджэньня АІС «Рэзэрв», 4. адукацыйных тэхналёгіяў). У жніўні 2001 г. выйшаў 1-ы нумар часопіса «Праблемы кіраваньня».

26 ліпеня 2004 г. А.Лукашэнка Ўказам № 354 прызначыў Акадэмію ў якасьці асноўнай ВНУ для падрыхтоўкі чыноўнікаў паводле дзяржаўнага заказу, які меў узгадняцца з Адміністрацыяй прэзыдэнта[4]. 2 чэрвеня 2009 г. А.Лукашэнка Ўказам № 275 абавязаў дзяржаўныя ўстановы штогод да 1 кастрычніка падаваць прапановы ў Акадэмію аб навучаньні ідэолягаў і кожныя 3 гады — аб навучаньні кіраўнікоў. Таксама дзяржаўныя ўстановы мелі спрыяць практыцы і стажыроўкам навучэнцаў і выкладнікаў Акадэміі[5].

Рэктары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 1995 г. № 231 // Прававая бібліятэка, кастрычнік 2008 г. Праверана 30 ліпеня 2015 г.
  2. ^ Акадэмія кіраваньня // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 1. — С. 180. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0036-6
  3. ^ Вячаслаў Кебіч. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 студзеня 1991 г. № 33(рас.) // Валер Леванеўскі, 28 сакавіка 2007 г. Праверана 30 ліпеня 2015 г.
  4. ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 2004 г. № 354(рас.) // Прававая бібліятэка, кастрычнік 2008 г. Праверана 30 ліпеня 2015 г.
  5. ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. № 33(рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 верасьня 2011 г. Праверана 30 ліпеня 2015 г.
  6. ^ Вячаслаў Будкевіч. Памёр рэктар Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Анатоль Маразевіч // БелаПАН, 10 лістапада 2014 г. Праверана 30 ліпеня 2015 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў