Леанід Сініцын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Леанід Сініцын
чалец Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі
кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
22 ліпеня 1994 — 10 кастрычніка 1995
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Наступнік: Міхаіл Мясьніковіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 ліпеня 1954 (65 гадоў)
Полацак, БССР
Сужэнец: Вольга Балычэўцава
Адукацыя: Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт

Леанід Георгіевіч Сініцын (нарадзіўся 28 ліпеня 1954 году, Полацак) — беларускі палітык.

Сям'я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька — Георгі Аляксеевіч Сініцын, расеец, вайсковец, маці — Кацярына Фёдараўна Сініцына (дзявочае прозьвішча Карпенка), беларуска, працавала ў харчовай прамысловасьці. Жонка — Вольга Аляксееўна Балычэўцава (нарадзілася 28 ліпеня 1954 году, Полацак). Пазнаёміліся ў Наваполацкім політэхнічным інстытуце. Жонка мае міжнародны сэртыфікат, які дае права працаваць у эканамічнай і фінансавай сфэры. Працуе галоўным эканамістам у «Міжгандальбанку» (Менск). Сын, Аляксей Сініцын скончыў БДУ, працуе ў «БелАвія». Валодае ангельскай і кітайскай мовамі.

Раньняя біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў СШ № 4 гораду Полацку. Пасьля заканчэньня школы (1971) пайшоў працаваць на Полацкую мэблевую фабрыку. У 1972 паступіў у Наваполацкі політэхнічны інстытут, дзе атрымаў сваю першую прафэсію — будаўніка, і пазнаёміўся з будучай жонкай, Вольгай. Пасьля заканчэньня НПІ ў 1977 паехаў па разьмеркаваньні працаваць майстрам у трэст № 17 «Лаўсанбуд» (Магілёў). У 1987 перайшоў на працу ў апарат Магілёўскага абкаму КПБ, дзе паўтара году прарабіў інструктарам, затым быў прызначаны галоўным інжынэрам Трэсту № 17 «Лаўсанбуд».

Палітычная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У верасьні 1990 абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня, дзе да 1994 працаваў намесьнікам старшыні сталае камісіі Вярхоўнага Савету па пытаньнях архітэктуры, будаўніцтва, вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў і жыльлёва-камунальнае гаспадаркі. У сакавіку 1994 узначаліў перадвыбарчы штаб Аляксандра Лукашэнкі і за кароткі час змог стварыць эфэктыўную структуру па зборы подпісаў і вядзеньні агітацыйнае працы. Быў фактычным аўтарам перадвыбарчае праграмы А.Лукашэнкі. Пасьля перамогі А.Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах, у ліпені 1994-кастрычніку 1995 стаяў на чале Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. У кастрычніку 1995-6 жніўня 1996 намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі. У якасьці віцэ-прэм’ера адказваў за будаўніцтва, сувязь, транспарт, жыльлёва-камунальную гаспадарку краіны, а таксама за супрацоўніцтва зь міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі.

Як глава Адміністрацыі прэзыдэнта, затым віцэ-прэм’ер, праявіў сябе ў якасьці пасьлядоўнага прыхільніка эканамічнае інтэграцыі і палітычнага саюзу Беларусі й Расеі. Таму пасьля адстаўкі яго запрасілі працаваць намесьнікам генэральнага дырэктара ў Фэдэральную фінансава-прамысловую групу Ўпраўленьня справамі прэзыдэнта Расеі. Працаваў дарадчыкам у спэцыялізаваных банках (ІнтэрТЭКбанк, «Банк высокіх тэхналёгій»). Старшыня аргкамітэту па стварэньні некамэрцыйнага расейска-беларускага Фонду сацыяльна-эканамічнага супрацоўніцтва.

З 2001 году — віцэ-прэзыдэнт беларускага грамадзкага аб’яднаньня «Сацыяльныя тэхналёгіі».

Ізноў зьявіўся на беларускім палітычным гарызонце ў 2001 годзе зь ініцыятывай збору подпісаў за прызнаньне міжнароднай грамадзкасьцю легітымнасьці Палаты прадстаўнікоў другога скліканьня.

Прымаў удзел у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2001 году. Выбыў зь перадвыбарнай гонкі пасьля таго, як не набраў неабходнай колькасьці подпісаў выбарнікаў і ня быў зарэгістраваны ў якасьці кандыдата.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]