Перайсьці да зьместу

Аляксандар Косінец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Аляксандар Косінец
лац. Alaksandar Kosiniec
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта РБ
27 сьнежня 2014 — 5 сьнежня 2016
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў
Папярэднік Андрэй Кабякоў
Наступнік Натальля Качанава
Старшыня Віцебскага албвыканкаму
24 лістапада 2008 — 27 сьнежня 2014
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч
Наступнік Мікалай Шарсьнёў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся27 траўня 1959 (65 гадоў)
Роскі Сялец, Аршанскі раён
Адукацыя
Узнагароды

Алякса́ндар Мікала́евіч Ко́сінец (нар. 27 траўня 1959 году, Роскі Сялец Аршанскі раён, Віцебская вобласьць) — доктар мэдыцынскіх навук, прафэсар. Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (2014—2016).

Скончыў Віцебскі мэдычны інстытут, кіраваў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтрам «Інфэкцыя і хірургія», быў рэктарам Віцебскага мэдычнага ўнівэрсытэту.

Узнагароджаны мэдалём «За працоўныя ўчынкі».

З 1980 па 1994 гг. працаваў у Віцебскім дзяржаўным мэдыцынскім інстытуце: клінічным ардынатарам, асыстэнтам, дацэнтам катэдры гасьпітальнай хірургіі. У 1995—1997 гг. узначальваў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар «Навука і хірургія». У 1997—2005 гг. — рэктар Віцебскага ордэна Дружбы народаў мэдыцынскага ўнівэрсытэту.

З 2005 па сьнежань 2008 году займаў пасаду намесьніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

З 24 лістапада 2008 па 27 сьнежня 2014 — старшыня Віцебскага аблвыканкаму.

27 сьнежня 2014 году прызначаны кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі[1], 5 сьнежня 2016 году адпраўлены ў адстаўку[2].

  • Косінец Аляксандр Мікалаевіч // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 431.