Валеры Іваноў
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Іваноў.
Валеры Іваноў | |
Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
25 ліпеня 2013 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч |
Намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь | |
28 сьнежня 2010 — люты 2012 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1955![]() |
Адукацыя: | БДУ, Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь і Клімавіцкі саўгас-тэхнікум[d] |
Вале́ры Мікала́евіч Івано́ў (нарадзіўся ў 1955 годзе, в. Папехінка Клімавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці) — беларускі дзяржаўны дзяяч, намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1973 годзе скончыў Клімавіцкі саўгас-тэхнікум.
Працаваў галоўным заатэхнікам, старшынём калгасу «Кастрычнік», старшынём калгасаў імя Дзімітрава Круглянскага раёну, «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці.
У 1983 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1992 — Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, у 2006 — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі.
1987—1997 — першы намесьнік старшыні Круглянскага райвыканкаму. 2002—2004 — старшыня Кіраўскага, 2004—2008 — Шклоўскага райвыканкамаў.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў 2 і 3 скліканьняў, намесьнік старшыні ПП НС РБ 4 скліканьня (2008—2010).
25 траўня 2010 — 28 сьнежня 2010 — першы намесьнік старшыні Менскага аблвыканкаму.
28 сьнежня 2010[1] да лютага 2012 году — намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі, курыраваў пытаньні сельскай гаспадаркі[2]. 28 лютага прызначаны дырэктарам Закрытага акцыянэрнага таварыства "Беларуская калійная кампанія"[3].
У кастрычніку 2012 абраны сябрам Савету Рэспублікі 5 скліканьня ад Магілёўскай вобласьці.
Жанаты, мае двох дзяцей.
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Узнагароджаны ордэнам Пашаны, мэдалём «За працоўныя адзнакі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парлямэнцкага сходу Саюзу Беларусі й Расеі.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Валеры Іваноў прызначаны намесьнікам прэм’ер-міністра Беларусі // «Звязда» №254 (26862) 29 сьнежня 2010
- ^ Валерий Иванов получил пост главы Белорусской калийной компании 5 марта 2012 TUT.BY
- ^ Лукашенко благословил вице-премьера Иванова на должность главы БКК 28 февраля 2012 TUT.BY
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі
- Выпускнікі Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
- Палітыкі мясцовага кіраваньня Рэспублікі Беларусь
- Намесьнікі прэм’ер-міністраў Рэспублікі Беларусь
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га скліканьня
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканьня
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га скліканьня
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся ў Клімавіцкім раёне
- Нарадзіліся ў 1955 годзе